weather 17° Маладзечна
weather 17° Вілейка
weather 20° Смаргонь
weather 17° Ашмяны
weather 20° Валожын
weather 17° Мядзел
weather 20° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.3272
1 долар 1.9984
100 рас.руб. 3.1481
17.01.2017 14:05 ,

Аўтобус без кантралёра – прычына абурэння альбо спосаб зэканоміць 45 капеек

Ілюстрацыйнае фота.

У рэдакцыю “Рэгіянальнай газеты” звярнуліся абураныя жыхары мікрараёна Парашкі. Яны незадаволеныя, што раніцай у аўтобусе №12 няма кандуктара.

– Большасць людзей едзе на работу да васьмі раніцы, – адзначаюць пасажыры. – А даводзіцца стаяць у чарзе ў першыя дзверы да вадзіцеля, каб купіць білет. Ад гэтага аўтобус часам затрымліваецца. Ды і продаж білетаў адцягвае ўвагу кіроўцы: неабходна сачыць за тым, што на дарозе, а з акенца даносіцца “мне яшчэ адзін”.

Як расказваюць маладзечанцы, калі перадаць грошы за праезд з задніх дзвярэй, добра, калі дойдуць да кіроўцы да таго, як трэба выходзіць. Таму для некаторых адсутнасць кантралёра становіцца добрай нагодай зэканоміць 45 капеек.

– Цяпер 20% кантралёраў грамадскага транспарту на бальнічным, – тлумачыць дырэктар філіяла “Аўтобусны парк №4” у Маладзечне Уладзіслаў Усцюшэнка. – Таму і даводзіцца ісці на тое, каб білеты можна было купіць у кіроўцы.

Спецыяліст просіць з паразуменнем паставіцца да гэтай сітуацыі. Зіма – час хваробаў, таму кантралёры, як усе людзі, не застрахаваныя ад гэтага.

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце