weather 2° Маладзечна
weather 2° Вілейка
weather 9° Смаргонь
weather 2° Ашмяны
weather 8° Валожын
weather 2° Мядзел
weather 9° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.4279
1 долар 2.1098
100 рас.руб. 3.2157
17.01.2017 15:45 ,

Паўдзельнічаць у абмеркаванні таго, як у будучым будзе выглядаць Валожын, можа кожны

Валожын.

Валожынскі выканаўчы камітэт запрашае ўсіх ахвотных прыняць удзел у грамадскім абмеркаванні горадабудаўнічага праекта "Генеральны план Валожына".

Грамадскае абмеркаванне горадабудаўнічага праекта «Генеральны план Валожына» пройдзе з 23 студзеня па 16 лютага.

Экспазіцыйныя матэрыялы горадабудаўнічага праекта «Генеральны план Валожына» будуць змешчаныя з 23 студзеня па 6 лютага на другім паверсе цэнтральнай раённай бібліятэкі ў г. Валожыне, пл. Свабоды, д.5. Час працы экспазіцыі: 8.00 – 17.00 (штодня).

Прэзентацыя праекта «Генеральны план Валожына» адбудзецца 25 студзеня ў 14.00 у зале пасяджэнняў райвыканкама.

Пісьмовыя заўвагі і прапановы па праекце з 23 студзеня па 16 лютага можна даслаць у раённы выканаўчы камітэт па адрасе: Валожын, плошча Свабоды, дом 2, або на электронны адрас: arhitektor_volrik@mail.ru.

Кантактная асоба – Дзмітрый Анатольевіч Сярэдзіч, начальнік аддзела архітэктуры і будаўніцтва райвыканкама, галоўны архітэктар (тэл. 8-01772-55-6-72).

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце