weather 2° Маладзечна
weather 2° Вілейка
weather 5° Смаргонь
weather 2° Ашмяны
weather 3° Валожын
weather 2° Мядзел
weather 5° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.4377
1 долар 2.1564
100 рас.руб. 3.2572
17.01.2017 12:13 ,

Упершыню італьянскі вакаліст і піяніст прыедуць у Маладзечна, каб правесці майстар-класы і канцэрт

Фота: ukraine-today.net.

Ад 20 да 29 студзеня ўпершыню ў музычным каледжы імя Міхала Клеафаса Агінскага пройдуць майстар-класы вядомага італьянскага вакаліста Паала дэ Напалі і піяніста Марка Бароні.

Адбудуцца заняткі па  тэхніцы віртуозных спеваў bel canto, па пытаннях выканальніцкай інтэрпрэтацыі твораў, развучвання вакальнай і фартэпіяннай музыкі, па карэкцыі дыкцыі і італьянскага вымаўлення.

У майстар-класе паўдзельнічаюць таленавітыя спевакі з Беларусі, Расіі, Латвіі, Літвы, Італіі. Сярод іх наш зямляк Андрэй Мікульчык (Беларусь), Ірына і Аляксандр Чарновы, Іван Гусеў (Расія), Андрыс Лудвігс (Латвія), Гунта Гельготэ і Караліна Глінскайтэ (Літва), Людавіка Маркуцы і Стэфанія Віетры (Італія).

Завершыцца праект канцэртам вучняў Паала дэ Напалі ў суправаджэнні маэстра Марка Бароні. Ён пройдзе 28 студзеня а 19-й гадзіне ў вялікай зале Маладзечанскага музычнага каледжа імя Міхала Клеафаса Агінскага. Аматары вакальнай музыкі пачуюць выдатныя творы з вакальнай і опернай спадчыны Джузэпэ Вэрдзі, Джаакіна Расіні, Сяргея Рахманінава і іншых.

Даведка “РГ”. Паала дэ Напалі вучыўся ў знакамітых італьянскіх спевакоў, спяваў у вядучых оперных тэатрах свету (Маскве, Санкт-Пецярбургу, Новасібірску), быў салістам оперы ў Мінску, а таксама ў Рызе, Вільні, Празе і інш. Паала дэ Напалі ўзначальвае міжнародную музычную асацыяцыю Studio Lirico, праводзіць майстар-класы па вакале па ўсім свеце (ЗША, Японія, Расія, краіны Балтыі ды інш.).

Марка Бароні – італьянскі піяніст, афіцыйны піяніст міжнароднай музычнай асацыяцыі Studio Lirico і Акадэміі сусветна-вядомага тэатра La Scala (Мілан). Сумесна працуе з салістамі оперных тэатраў, з італьянскімі педагогамі па вакале, праводзіць майстар-класы для піяністаў ў оперных тэатрах Расіі, Швейцарыі, Літвы.

Каментуйце публікацыю ў сацыяльных сетках!
               
Новае на сайце