weather 10° Маладзечна
weather 10° Вілейка
weather 14° Смаргонь
weather 10° Ашмяны
weather 10° Валожын
weather 10° Мядзел
weather 14° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.4458
1 долар 2.1112
100 рас.руб. 3.2211
18.01.2017 09:43 ,

Маладзечанскі махляр падмануў 21 чалавека на пакупцы машын на 30 тысяч рублёў, нават калі быў на «хіміі»

Фота: Fonday.ru.

Маладзечанскі раённы аддзел Следчага камітэта завяршыў расследаванне крымінальнай справы ў дачыненні да мясцовага жыхара, які абвінавачваецца ў махлярстве.

Расследаваннем устаноўлена, што 27-гадовы жыхар Маладзечанскага раёна падчас адбыцця пакарання прычыніў маёмасную шкоду. Ён адбываў папраўчыя работы за злачынства супраць уласнасці, паведамляе Следчы камітэт.

На розных сайтах у інтэрнэце мужчына знаходзіў аб’явы аб продажы аўтамабіляў і, спасылаючыся на сямейныя і фінансавыя абставіны, ўгаворваў прадаць маёмасць у растэрміноўку.

Падчас асабістых сустрэч ён пакідаў пацярпелым мінімальны першапачатковы ўзнос, а астатнія грошыі абяцаў аддаць цягам абумоўленага тэрміну згодна з распіскай. Не маючы намераў выконваць абавязацельствы, зводзіў да мінімуму далейшыя зносіны, а набытыя і нават не перааформленыя аўтамабілі прадаваў.

Таксама пацярпелымі прызнаныя грамадзяне, у якіх фігурант вышэйпаказаным спосабам скраў дарагія мабільныя тэлефоны.

Па дадзеных следства, у перыяд ад ліпеня 2015 па ліпень 2016 абвінавачаны не разлічыўся за аўтамабілі, мабільныя тэлефоны i iншую маёмасць, атрыманую ад 21 чалавека на агульную суму каля 30 000 рублёў.

У рамках крымінальнай справы правялі ператрусы, вобыск, допыты сведак і пацярпелых, шэраг экспертыз. З улікам кошту знойдзеных падчас следства аўтамабіляў, сум першапачатковых узносаў і наступных выплат абвінавачанага, прычыненую пацярпелым маёмасную шкоду кампенсавалі на агульную суму звыш 21 000 беларускіх рублёў.

Дзеянні абвінавачанага кваліфікаваны следствам як злоснае ўхіленне асуджанага ад адбыцця пакарання ў выглядзе папраўчых работ і махлярства, здзейсненае паўторна ў асабліва буйным памеры. Абвінавачанага заключылі пад варту.

Крымінальная справа перададзена ў пракуратуру для накіравання ў суд.

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце