weather 9° Маладзечна
weather 9° Вілейка
weather 8° Смаргонь
weather 9° Ашмяны
weather 6° Валожын
weather 9° Мядзел
weather 8° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.417
1 долар 2.112
100 рас.руб. 3.2096
18.01.2017 13:59 ,

На БелАЭС мы не бяром судзімых… Пасля гэтых слоў з кірмашу ванкансій у Вілейцы адразу сышоў кожны чацвёрты

Тыя, хто зацікавіўся працай на АЭС. Фота Аксаны Ярашонак.

У Вілейскім райвыканкаме сёння зладзілі кірмаш вакансій.

Перад пачаткам кірмашу была поўная зала. У асноўным – мужчыны сярэдніх і маладых гадоў.

Наталля Кулак, прадстаўнік мінскага прадпрыемства «Энергабуд», прыехала запрасіць віляйчан працаваць на будаўніцтве Беларускай атамнай электрастанцыі ў Астраўцы.

– Мы бяром мужчын з будаўнічымі спецыяльнасцямі. Але ёсць тры ўмовы. Першая – адсутнасць крымінальнай судзімасці. Або пасля пагашанай судзімасці павінна прайсці 10 гадоў, – пачала Наталля Кулак.

Пасля гэтых слоў, не чакаючы аб’яўлення дзвюх наступных умоў, каля чвэрці мужчын з поўнай залы падняліся са сваіх месцаў і выйшлі.

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце