weather 25° Маладзечна
weather 25° Вілейка
weather 28° Смаргонь
weather 25° Ашмяны
weather 26° Валожын
weather 25° Мядзел
weather 28° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.3272
1 долар 1.9984
100 рас.руб. 3.1481
18.01.2017 11:35 ,

На ФАПе ў Цюрлях памерла маладая жанчына, пасля таго, як ёй увялі антыбіётык, што яна прынесла з сабой

Фота: з сайта startsmile.ru.

Здарэнне адбылося ў Цюрлях Маладзечанскага раёна ў панядзелак, 16 студзеня.

На ФАП звярнулася 31- гадовая жанчына, якая паскардзілася медыкам на тое, што дрэнна сябе адчувае.

Ёй быў пастаўлены дыягназ вострае рэспіраторнае захворванне.

Медыкі прызначылі ёй таблеткі, аднак жанчына патлумачыла, што ў яе з сабой ёсць ампула з антыбіётыкам.

Жанчына сказала, што сама сабе ўкол зрабіць не можа, таму і звярнулася на ФАП.

Распытаўшыся пра супрацьпаказанні, медыкі зрабілі ўкол, пасля якога жанчыне раптам стала кепска.

Ні самі дактары, ні хуткая дапамога, што прыехала на месца здарэння, выратаваць жанчыну не змаглі. Яна памерла на месцы.

– Прычына смерці высвятляецца, прызначаная экспертыза, – расказаў “Рэгіянальнай газеце” старшы следчы Маладзечанскага РАСК Юры Багушэвіч. 

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце