weather 5° Маладзечна
weather 5° Вілейка
weather 6° Смаргонь
weather 5° Ашмяны
weather 6° Валожын
weather 5° Мядзел
weather 6° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.4078
1 долар 2.0999
100 рас.руб. 3.215
18.01.2017 08:00 ,

Праверылі мядзельскае таварыства “Свір-агра”: спіртазавод і іншыя будынкі прастойваюць, дзяржпадтрымку скарысталі неэфектыўна

Фота: vrk1.ru.

Маладзечанскі міжрайкамітэт дзяржкантролю падчас праверкі ААТ “Свір-агра” знайшоў факты неэфектыўнага выкарыстання дзяржаўнай падтрымкі, парушэнні заканадаўства аб бухгалтарскім уліку і справаздачнасці, скажэнне дадзеных дзяржсправаздачнасці.

Па Дзяржаўнай комплекснай праграме развіцця бульбаводства, агародніцтва і пладаводства ад 2012 года на будаўніцтва бульбасховішча накіравалі больш за 620 тысяч рублёў. Але яно гатова на 70%.

Пры гэтым відаць тэндэнцыя зніжэння валавога збору бульбы. Гэта ставіць пад пытанне мэтазгоднасць пабудовы бульбасховішча. Эфектыўны продаж прадукцыі не наладжаны. Палова ўраджаю 2015 года скормленая жывёле.

Пазалетась “Свір-агра” не выканаў абавязацельствы па пастаўцы 260 тон насення рапсу для дзяржаўных патрэб. Ад 273 тон ураджаю 26 прадалі камерцыйнай структуры, а 62 тоны скарысталі на корм жывёле. Пры гэтым 90% прадукцыі дзяржава аплаціла загадзя.

Таварыства не прымае мер, каб прыцягнуць у гаспадарчы абарот нявыкарыстаныя рэсурсы. 14 год прастойвае комплекс будынкаў спіртзавода і будынкі майстэрняў у вёсцы Камарова. Шэсць год не выкарыстоўвалі будынак клуба ў Засвіры, два гады – свінарнік “Нарэйшы”.

Па выніках праверкі міжрайкамітэт аштрафаваў “Свір-агра” на 4830 рублёў, тры службовыя асобы – на 504 рублі. Матэрыялы праверкі накіравалі ў праваахоўныя органы і Мядзельскі райвыканкам.

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце