weather 2° Маладзечна
weather 2° Вілейка
weather 10° Смаргонь
weather 2° Ашмяны
weather 8° Валожын
weather 2° Мядзел
weather 10° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.46
1 долар 2.1177
100 рас.руб. 3.2257
19.01.2017 12:45 ,

Часцей падымайце галаву, калі гуляеце ў горадзе: зверху маглі затаіцца ЛЕДЗЯШЫ

Такія ледзяшы з'явіліся на дахах маладзечанскіх дамоў.

Снег, які за апошні тыдзень назапасіўся на дахах дамоў, паступова растае.  

 Таму , паважаныя чытачы, мы вас настойліва просім звяртаць увагу на казыркі будынкаў і іншыя месцы фасадаў, абыходзіць небяспечныя ўчасткі, не паркаваць аўтамабілі пад ледзяшамі.

Ні ў якім выпадку нельга збіваць ледзяшы самастойна. Адразу тэлефануйце ў ЖРЭУ, на тэрыторыі якога вы ўбачылі лядзяш. 

Будзе пільнымі. 

Намеснік начальніка ЖРЭУ № 2 Уладзімір Сідараў патлумачыў, што цяпер створаная брыгада, якая рэгулярна выязджае ў рэйды.

– У нас ёсць машына з вышкай, таму змагаемся з ледзяшамі сваімі сіламі. У асноўным, надаем увагу ледзяшам, якія з’яўляюцца каля ўваходаў у жылыя дамы. Канешне, нам, бывае, тэлефануюць грамадзяне, якія заўважылі небяспеку. Але мы самі стараемся перадухіліць любыя здарэнні. 

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце