weather 21° Маладзечна
weather 21° Вілейка
weather 28° Смаргонь
weather 21° Ашмяны
weather 26° Валожын
weather 21° Мядзел
weather 28° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.3272
1 долар 1.9984
100 рас.руб. 3.1481
19.01.2017 10:12 ,

«Джэнтльмен-ліхтар» уратуе ад дажджу: ля вілейскага каледжа паставілі новую лаўку

Фота: забяспечана Святланай Мацукевіч.

18 студзеня ў алеі ля каледжа ў Вілейцы паставілі лаўку "Джэнтльмен-ліхтар".

Тут пад жалезным парасонам будзе ўтульна і навучэнцам, і выпадковым прахожым, якія трапілі пад дождж.

Фота забяспечана Святланай Мацукевіч.

Фота забяспечана Святланай Мацукевіч.

Лавачку зрабілі і ўсталявалі навучэнцы, будучыя зваршчыкі і электрыкі. А дапамаглі ім майстры вытворчага навучання Аляксандр Русак і Аляксандр Сільвановіч.

Фота забяспечана Святланай Мацукевіч.

Фота забяспечана Святланай Мацукевіч.

Да гэтага на алеі паміж другім навучальным корпусам і другім інтэрнатам ужо ўсталявалі чатыры цікавыя лаўкі. Гэта «Музычная лаўка», «Лаўка для закаханых»,  «Страчаная трохвуголка Напалеона» і «Астранамічныя лаўка».

Пра гэта расказала педагог-арганізатар каледжа Святлана Мацукевіч.

Фота забяспечана Святланай Мацукевіч.

Фота забяспечана Святланай Мацукевіч.

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце