19.01.2017 13:46
,
Міліцыя шукае пенсіянерку з Ашмяншчыны

Фота: забяспечана Ашмянскім РАУС.
Ашмянская міліцыя шукае зніклую Зою Віктараўну Брушко.
Жанчыне 72 гады. Жыве ў вёсцы Зялёная Дубрава Ашмянскага раёна.
Ад 12 снежня мінулага года яе няма дома, ніякіх звестак пра сябе жанчына не паведамляе. Месцазнаходжанне да гэтага часу невядомае.
Прыкметы: на выгляд каля 70 гадоў, рост каля 160 сантыметраў, сярэдняга целаскладу, валасы прамыя, сівыя. Плечы апушчаныя, твар круглы, вочы цёмныя, нос прамы. Рухаецца з дапамогай кійка.
Была апранутая ў аранжавую куртку, кароткія чорныя штаны, чорныя гумовыя боты, на галаве была чорная хустка.
Ашмянскі раённы Следчы камітэт пераканаўча просіць, калі вы штосьці ведаеце пра яе месцазнаходжанне, паведаміце ў Ашмянскі РАУС па тэлефоне 8(1593) 4-44-42 або ў Ашмянскі Следчы камітэт па тэлефоне 8(01593) 7-12-54.
Абмеркаваць
comments powered by HyperComments