weather 20° Маладзечна
weather 20° Вілейка
weather 22° Смаргонь
weather 20° Ашмяны
weather 22° Валожын
weather 20° Мядзел
weather 22° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.2898
1 долар 1.9706
100 рас.руб. 3.1632
19.01.2017 10:28 ,

Сёлета беларусы будуць кампенсаваць 75% выдаткаў на жыллёва-камунальныя паслугі, у наступным – 100%

Фота: tvoygorodpskov.ru.

Камунальныя службы шукаюць шляхі зніжэння выдаткаў на жыллёва-камунальныя паслугі, але тарыфы немінуча вырастуць. Ужо ў гэтым годзе беларусы будуць кампенсаваць 75% выдаткаў, а ў наступным – 100%. Такая інфармацыя прагучала ў вячэрнім эфіры праграмы “Нашы навіны” на тэлеканале АНТ.

”Жыллёва-камунальныя паслугі вырастуць у цане. Сёлета насельніцтва будзе кампенсаваць ўжо тры чвэрці выдаткаў, а ў наступным – 100%. Рост тарыфаў не ударыць па сацыяльна неабароненых слаях насельніцтва – ім дапамогуць жыллёвымі субсідыямі”, – паведамілі ў эфіры.

Таксама было адзначана, што плаціць менш будуць і тыя, хто паставіць лічыльнікі на батарэі і адмовіцца ад смеццеправода. Камунальныя службы таксама шукаюць шляхі зніжэння выдаткаў.

Зараз беларусы кампенсуюць больш за 60% выдаткаў на жыллёва-камунальныя паслугі. Віцэ-прэм’ер Анатоль Калінін у канцы мінулага года таксама адзначыў, што росту тарыфаў жыллёва-камунальныя паслугі не будзе.

– Я не магу прагназаваць на ўвесь год, але хачу сказаць, што плануецца і пастаўлена задача кіраўніком дзяржавы, сёння мы маем у нашым перспектыўным плане толькі 5 долараў павышэння [у студзені 2017 года). Усё астатняе – толькі за кошт зніжэння выдаткаў, – растлумачыў Анатоль Калінін.

Нагадаем, рост тарыфаў на ЖКГ – адна з умоў выдачы крэдыту ад МВФ. У лістападзе 2016 года Аляксандр Лукашэнка ў чарговы раз выказаў сваю нязгоду з пазіцыяй МВФ, які патрабуе ад Беларусі павысіць цэны на камунальныя паслугі.

“МВФ патрабуе: сёння 75%, заўтра 100% насельніцтва павінна плаціць за ЖКГ, тады дамо 3 мільярды крэдыт. Я кажу: “Добра, сёння 100% зробім, заўтра будуць дзікія неплацяжы”. Тут трэба ісці вельмі акуратна. І мы дамовіліся – кожны год дадаем па 5 долараў. Калі раптам адбудзецца абвал, інфляцыя, мы ўсё палічым і прэзідэнт указам зацвердзіць”, – заявіў ён.

«Наша Ніва» паводле

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце