weather 24° Маладзечна
weather 24° Вілейка
weather 24° Смаргонь
weather 24° Ашмяны
weather 23° Валожын
weather 24° Мядзел
weather 24° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.3272
1 долар 1.9984
100 рас.руб. 3.1481
19.01.2017 16:15 ,

Збіў клумбу, наехаў на асвятляльную мачту: на Маладзечаншчыне за ўчарашні дзень здарылася чытыры аварыі

Фота: rostov.press.

Чатыры аварыі здарыліся на Маладзечаншчыне 18 студзеня. Ахвяр няма.

Каля васьмі гадзін раніцы 63-гадовы кіроўца аўтамабіля «Фольцваген Пасат», жыхар Маладзечна, ехаў па вуліцы Хмяльніцкага. Павярнуўшы на скрыжаванні Хмяльніцкага-Вялікі Гасцінец, мужчына ўбачыў пешахода на пераходзе і затармазіў.

У гэты час ззаду ў «Фольцваген» уехаў кіроўца Івекі, 34-гадовы мужчына. Па яго словах, ён не думаў, што кіроўца «Фольцвагена» будзе тармазіць і ехаў на дыстанцыі ад яго ля аднаго метра.

Каля дзвюх гадзін дня ля вёскі Крыніца кіроўца МАЗа затармазіў калі ўбачыў, што аўтамабіль перад ім спыніўся і прапускае пешахода. У выніку МАЗ наехаў на жалезную агароджу ля дарогі і пашкодзіў асвятляльную мачту.

У 15:40 адбылося здарэнне на вуліцы Ясінскага. 58-гадовы жыхар Смаргоні, кіроўца «Аўдзі А6», збіраўся павярнуць у двор шматпавярхоўкі. Мужчына ўключыў сігнал паварота. У гэты момант ён адчуў удар ззаду. 20-гадовы кіроўца, які ехаў ззаду на «Фольцвагене», вырашыў абагнаць Аўдзі. У выніку аўтамабілі сутыкнуліся.

Стаж маладога кіроўцы меншы за два гады.

На ўсіх вінаватых складзеныя пратаколы.

Увечары яшчэ адна аварыя адбылася ў Радашкавічах. 36-гадовы жыхар Гродна спрабаваў на аўтамабілі «Мэрсэдэс-Бэнс Спрынтэр» развярнуцца ў двары дома №5 па вуліцы Савецкай. З-за вялікіх памераў машыны ён заехаў на снежны сумёт і збіў клубу, якая там схвалася. Машына належыць юрыдычнай асобе і застрахаваная. Кіроўца выклікаў супрацоўнікаў ДАІ.

Пра гэта распавёў дзяржаўтаінспектар ДАІ Маладзечанскага РАУС Сяргей Бартош.

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце