weather 19° Маладзечна
weather 19° Вілейка
weather 25° Смаргонь
weather 19° Ашмяны
weather 21° Валожын
weather 19° Мядзел
weather 25° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.3272
1 долар 1.9984
100 рас.руб. 3.1481
20.01.2017 12:53 ,

Дырэктар ільянскай школы: калі мы заліваем каток, трэба чакаць дажджу. Дзе і за колькі можна пакатацца на каньках на Вілейшчыне і ў Смаргоні

Фота: Rigma.info.

Ад студзеня ў рэгіёне пачалі працаваць каткі.

У Смаргоні іх працуе дзевяць. Лёд залілі каля кожнай гарадской школы, акрамя сёмай і гімназіі.

Аднак  побач з гэтымі ўстановамі знаходзяцца хакейныя каробкі. Яшчэ адна скрынка ёсць у мікрараёне Заходні.

Самае папулярнае месца аматараў актыўнага зімовага адпачынку – гарадскі стадыён СК «Юнацтва».

Лёд тут каштуе 70 капеек.

Арандаваць канькі можна ў СК «Юнацтва» за 1 рубель 50 капеек у гадзіну. Працуе каток ад 10:30 да 21:30.

Тут жа можна ўзяць на пракат і лыжы. Гадзіна каштуе 1 рубель 35 капеек. Суткі – 6 руб. Для інвалідаў і пенсіянераў – 68 капеек.

У Вілейцы каток працуе на цэнтральнай плошчы. Узяць канькі на пракат можна ў дзіцячай спартыўнай школе. У выхадныя дні ад 10:00 да 21:00, у буднія – ад 15:00 да 21:00.

Кошт праката для дарослых – 3 рублі 50 капеек, для дзяцей да 18 гадоў – 2 рублі 50 капеек.

У Вілейскім раёне каток штогод заліваюць у хакейнай каробцы ля ільянскай школы. Аднак гэтай зімой надвор’е жадаючым пакатацца асабліва не спрыяе.

– Каток залівалі ўжо чатыры разы і чатыры разы ён таяў, – кажа дырэктар ільянскай школы Ігар Юшко. – Сёння ізноў залілі, а я гляджу на неба і думаю, што і ў гэты раз можа нічога не атрымацца. Ужо прыкмета ёсць: калі ў ільянскай школе залілі каток, значыць трэба чакаць дажджу.

Калі ж лёд замерзне, на ім будзе трэніравацца школьная хакейная каманда.

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце