weather 5° Маладзечна
weather 5° Вілейка
weather 10° Смаргонь
weather 5° Ашмяны
weather 9° Валожын
weather 5° Мядзел
weather 10° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.46
1 долар 2.1177
100 рас.руб. 3.2257
20.01.2017 17:12 ,

Смаргонь: жанчына скрала з пакета, які забыла дзяўчына, плойку, лак для валасоў і адзенне

Ілюстрацыйны здымак.

Чыста жаночы крадзеж адбыўся ў Смаргоні, піша УУС Гродзенскага аблвыканкама.

49-гадовая жанчына ў прадуктовым магазіне ўбачыла пакет. Яго забыла 22-гадовая дзяўчына.

Жанчына падышла да пакета, заглянула ў яго. Убачыла плойку, лак для валасоў, адзенне.

Жанчына вырашыла не шукаць гаспадыню, а прысабечыць знаходку.

Падазраваную змаглі знайсці па камерах відэаназірання.

Цяпер у адносінах да яе ўзбудзілі крымінальную справу.

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце