weather 4° Маладзечна
weather 4° Вілейка
weather 9° Смаргонь
weather 4° Ашмяны
weather 8° Валожын
weather 4° Мядзел
weather 9° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.4279
1 долар 2.1098
100 рас.руб. 3.2157
21.01.2017 06:50 ,

Чым больш мы сядзім, тым хутчэй старэем

Жанчыны, якія вядуць сядзячы лад жыцця, фактычна на дзевяць гадоў старэйшыя за сваіх аднагодак.

Сядзячы лад жыцця паскарае старэнне клетак на генетычным узроўні, распавялі навукоўцы ў артыкуле, апублікаваным у выданні American Journal of Epidemiology.

Па словах спецыялістаў, клеткі старэюць хутчэй, калі чалавек вядзе маларухомы лад жыцця. Таксама варта ўсведамляць, што фактычны ўзрост не заўсёды адлюстроўвае біялагічны, г. зн. бываюць выпадкі, калі чалавек старэе хутчэй, чым ідзе час.

Пры сядзячым ладзе жыцця ў арганізме чалавека ўзрастае колькасць аксідантаў і іншых агрэсіўных малекул у клетках. Гэта вядзе да анамальна хуткага скарачэння даўжыні целамер – канцавых участкаў храмасом, якія знаходзяцца ў ядры кожнай клеткі чалавечага арганізма і абараняюць ДНК ад пашкоджанняў, – і, адпаведна, да іх паскоранага старэння. Пры кожным дзяленні клеткі целамеры становяцца карацейшымі, а калі іх даўжыні аказваецца не дастаткова для новага дзялення, клетка гіне.

Адзначаецца, што даўжыня целамер і іх стан залежыць не толькі ад ладу жыцця, але таксама і ад агульнага стану арганізма. Гэта значыць, што да змены могуць прывесці дэпрэсія, стрэс, беднасць, пастаянныя перажыванні.

Да адкрыцця навукоўцы прыйшлі пасля назірання за здароўем амаль паўтары тысяч амерыканак ва ўзросце ад 64 да 95 гадоў. Удзельніцы пагадзіліся здаць неабходныя аналізы, адзначыўшы, наколькі актыўны лад жыцця вядуць.

Прааналізаваўшы атрыманыя дадзеныя, спецыялісты прыйшлі да высновы, што жанчыны, якія вядуць сядзячы лад жыцця, фактычна на дзевяць гадоў старэйшыя за сваіх аднагодак, якія не сядзяць на месцы.

Такім чынам, адзначылі медыкі, прапаганда сярод пенсіянераў актыўнага ладу жыцця дапаможа прыкметна падоўжыць ім жыццё. Таксама вельмі важна прывіваць любоў да спорту і актыўнага ладу жыцця з самага дзяцінства.

Паводле «Нашай Нівы».

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце