weather 14° Маладзечна
weather 14° Вілейка
weather 17° Смаргонь
weather 14° Ашмяны
weather 13° Валожын
weather 14° Мядзел
weather 17° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.4849
1 долар 2.0077
100 рас.руб. 3.2908
22.01.2017 08:08 , AЎТАР(Ы): Аксана ЯРАШОНАК

206 тон сушак, 64 тоны пірожных: хлебазаводы рэгіёна падзяліліся вынікамі за год (Інфаграфіка)

Фота: zakupka.tv.

Колькі хлеба спяклі за 2016 год? З такім пытаннем мы звярнуліся на некаторыя хлебазаводы ў нашым рэгіёне.

У Вілейцы кожны дзень мінулага года выпякалі прыкладна па 16,5 – 17 тон хлебабулачных вырабаў. За год атрымалася каля шасці тысяч тон.

У Смаргоні напяклі 2 тысячы 251 тону хлебабулачных вырабаў. З іх – 1 тысяча 249 тон хлеба, астатняе – булкі.

Сушак зрабілі 206 тон, пірожных і тортаў – 64 тоны.

Яшчэ на хлебазаводзе ў Смаргоні вырабляюць солад і соладавыя сумесі. Гэтыя рэчывы патрэбныя для выпечкі хлеба. Іх выкарыстоўваюць не толькі ў сябе, але і прадаюць амаль на ўсе хлебазаводы Беларусі. Соладу зрабілі 397 тон, сумесяў – 82.

Крыху менш напяклі ў Валожыне. У месяц у сярэднім атрымлівалася 140 тон. За год – 1 тысяча 680. З іх булак – 480 тон.

Вынік хлебазавода ў Астраўцы – 1 тысяча 122,8 тон хлебабулачных і 52 тоны кандытарскіх вырабаў. Тут робяць сочнікі, рулеты, пірагі і пячэнне.  У сярэднім у месяц адсюль выходзіла 98 тон прадукцыі.

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце