weather 5° Маладзечна
weather 5° Вілейка
weather 10° Смаргонь
weather 5° Ашмяны
weather 9° Валожын
weather 5° Мядзел
weather 10° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.46
1 долар 2.1177
100 рас.руб. 3.2257
22.01.2017 20:08 ,

Бабёр смачны? Пацук са спецыямі таксама – смаката: каля дзесяці тысяч чалавек падпісаліся супраць каўбасы з бабра

Фота: Ink - InfoResist.

За сайце change.org запусцілі петыцыю супраць вытворчасці каўбасы з мяса бабра. Яе падпісалі ўжо амаль 9800 чалавек. Аўтар петыцыі збіраецца накіраваць яе ў Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання.

«Не пачынайце вытворчасць каўбасы і саланіны з баброў, – заклікае аўтар петыцыі. – Я, як і мае сябры, вегетарыянец. Мы супраць гэтага. Усе вегетарыянцы Беларусі супраць гэтага! І не толькі вегетарыянцы.

Любы разважны чалавек будзе супраць! Калі мы пачнем выпускаць такія прадукты, то што будзе далей? З патрэбнымі спецыямі,як кажа начальнік Мінсельгаса, бабёр смачны! Пацук таксама будзе смачны. Больш таго, па гэтай логіцы, чалавек таксама будзе смачны! Мала ежы? Людзі без баброў ходзяць галодныя і сумныя? Хопіць і таго, што людзі іншых жывёл забіваюць.»

«Складваецца карціна, што людзі – монстры. Монстры, якія не ўмеюць думаць і думаць разумна. Монстры, якія проста бяруць і забіваюць, калі ім нешта не падабаецца», – сказана ў звароце.

Аўтар упэўнены, што калі петыцыя спрацуе, то гэта дасць магчымасць усім пераканацца, што «у людзей засталася хоць нейкая кропля чалавечнасці».

Ідэя запусціць у вытворчасць тушу грызуна належыць Міністэрству лясной гаспадаркі. Там растлумачылі, што баброў у нас хапае. Да таго ж, мяса грызуноў вельмі карыснае. Першы час выпускаць каўбасу і тушонку з мяса бабра будуць у абмежаванай колькасці.

Па афіцыйных дадзеных, папуляцыя баброў у Беларусі налічвае больш за 60 тысяч асобін, а па неафіцыйных – каля 80 тысяч.

Навукоўцы сцвярджаюць, што бабры засялілі практычна ўсе меліярацыйныя каналы краіны. Звяркі перашкаджаюць садоўнікам і агароднікам, бо будаўніцтва плацін прыводзіць да затаплення тэрыторый.

Начальнік аддзела паляўнічай гаспадаркі Мінлясгаса Сяргей Шастакоў распавёў «Зялёнаму парталу», да якіх наступстваў для папуляцыі можа прывесці рашэнне вырабляць з мяса грызуноў каўбасу і тушонку.

– У цяперашні час, па даследаваннях, якія я праводжу, можна заключыць, што колькасць звера істотна знізілася ў параўнанні з 2013 і 2014 гадамі. На некаторых участках – на 40-50% ад колькасці бабра ў 2013 годзе. Для ацэнкі лімітаў канфіскацыі жывёл трэба кіравацца прыростам папуляцыі. У цэлым у Беларусі ў 2014 годзе здабывалася каля 6000 асобін. Здабыча жывёл звыш існуючых лімітаў можа негатыўна адбіцца на папуляцыі, – перасцярог вучоны.

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце