weather -3° Маладзечна
weather -3° Вілейка
weather -0° Смаргонь
weather -3° Ашмяны
weather -3° Валожын
weather -3° Мядзел
weather -0° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.4349
1 долар 2.1455
100 рас.руб. 3.261
22.01.2017 20:24 ,

Маладыя педагогі будуць атрымліваць даплаты ад дзяржавы яшчэ год пасля адпрацоўкі

Фота: Agendas.tn.

Маладым спецыялістам з катэгорыі педагагічных работнікаў, якія ўжо адпрацавалі па размеркаванні два гады, але працягваюць працаваць у дадзенай установе адукацыі, яшчэ на год будуць выплачваць даплату ў памеры адной тарыфнай стаўкі першага разраду, паведамляе БЕЛТА.

Гэта тычыцца педагагічных работнікаў з вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыяй, якія адпрацавалі два гады па размеркаванні (пераразмеркаванні), накіраванні (наступным накіраванні) ва ўстанове адукацыі і працягваюць працаваць на ўмовах заключаных працоўных дамоваў (кантрактаў).

Штомесячныя даплаты выплачваюцца па асноўным месцы працы прапарцыйна адпрацаванаму часу (аб’ёму выкананых работ), але не вышэй за памер адной тарыфнай стаўкі першага разраду, устаноўленай Саветам Міністраў.

Як растлумачылі ў прэс-цэнтры Міністэрства адукацыі, такая мера дасць магчымасць замацаваць маладых спецыялістаў ва ўстановах адукацыі і не дапусціць зніжэння іх зарплаты. Пастанова ўступае ў сілу з 1 студзеня 2017 года.

Паводле «Нашай Нівы».

Каментуйце публікацыю ў сацыяльных сетках!
               
Новае на сайце