weather 17° Маладзечна
weather 17° Вілейка
weather 20° Смаргонь
weather 17° Ашмяны
weather 20° Валожын
weather 17° Мядзел
weather 20° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.3272
1 долар 1.9984
100 рас.руб. 3.1481
22.01.2017 11:06 ,

Маразы вернуцца на Таццянін дзень

Фота: Аксаны Ярашонак.

У Беларусь да сярэдзіны наступнага тыдня вернуцца маразы, паведаміў начальнік службы гідраметэаралагічных прагнозаў Дзмітры Рабаў.

– На Таццянін дзень, 25 студзеня, маразы вернуцца. А пакуль нас чакае зменлівае надвор’е. У ноч на 22 студзеня падмарозіць да мінус 1-7 градусаў, таму на дарогах чакаецца галалёдзіца. Днём будзе ад мінус 3 да плюс 2 градусаў. У асобных раёнах краіны магчымы невялікія ападкі: снег, мокры снег, удзень з дажджом, туман, слабы галалёд, – расказаў Дзмітры Рабаў.

У пачатку наступнага тыдня надвор’е істотна не зменіцца, па-ранейшаму будзе сыра і ветрана.

А ў сераду на працягу сутак тэмпература складзе 1-8 градусаў марозу, уначы пры праясненнях – мінус 9-11 градусаў. Ноччу на большай частцы тэрыторыі, днём у асобных раёнах чакаецца кароткачасовы снег. На асобных участках дарог магчыма галалёдзіца.

26 студзеня маразы ўзмоцняцца. На працягу сутак тэмпература паветра складзе мінус 8-15 градусаў, па захадзе – 3-7 градусаў марозу. Ноччу пры праясненнях будзе ад мінус 16 да мінус 20 градусаў. У асобных раёнах краіны магчымы кароткачасовы снег, на дарогах чакаецца галалёдзіца.

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце