weather 18° Маладзечна
weather 18° Вілейка
weather 19° Смаргонь
weather 18° Ашмяны
weather 18° Валожын
weather 18° Мядзел
weather 19° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.3272
1 долар 1.9984
100 рас.руб. 3.1481
23.01.2017 12:50 ,

Ад адлігі да маразоў і назад. Сіноптыкі абяцаюць рэзкае пахаладанне

У сераду ў краіну ўварвецца арктычнае паветра.

У сярэдзіне тыдня рэзка пахаладае, аднак ненадоўга. Надвор'е працягне праяўляць пераменлівы характар, расказаў начальнік службы метэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі Дзмітры Рабаў.

У аўторак, 24 студзеня, будзе цёпла, пахмурна і ветрана. У асобных раёнах невялікія ападкі, у асноўным мокры снег, туман, слабы галалёд, на дарогах галалёдзіца.

У сераду, 25 студзеня, тэмпература рэзка панізіцца – у краіну ўварвецца арктычнае паветра, ціск пачне расці, а тэмпература будзе падаць. Ноччу па ўсходзе краіны слабая мяцеліца. На асобных участках дарог галалёдзіца.

У чацвер будзе пераважна без ападкаў, толькі днём па паўночнай палове краіны кароткачасовы снег. На асобных участках дарог галалёдзіца.

У канцы працоўнага тыдня і да выхадных чакаецца паступовае падзенне ціску і павольны рост тэмпературы.

У выхадныя ў асобных раёнах невялікі снег, слабы туман, галалёд, на дарогах галаледзіца.

Дзень

Тэмпература паветра днём

Тэмпература паветра ноччу

24 студзеня

-2

ад 0 да -6

25 студзеня

на працягу сутак ад -3 да -9, па паўночна-ўсходняй палове ад -10 да -12, у паўднёва-заходніх раёнах ад 0 да -2

26 студзеня

ад -3 да -10, у крайніх паўночных раёнах ад 0 да -2

ад -10 да -17, пры праясненнях ад -18 да -22

27 студзеня

ад 0 да -6

ад -3 да -10, па паўднёвым усходзе пры праясненнях ад -11 да -17

28, 29 студзеня

ад -5 да +2

ад -2 да -9, пры праясненнях да -12

Паводле tut.by.

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце