weather 2° Маладзечна
weather 2° Вілейка
weather 10° Смаргонь
weather 2° Ашмяны
weather 8° Валожын
weather 2° Мядзел
weather 10° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.46
1 долар 2.1177
100 рас.руб. 3.2257
23.01.2017 10:32 ,

Барысаўскі школьнік трапіў у рэанімацыю пасля ўкола, ад якога загінула жанчына ў Цюрлях

Ілюстрацыйны здымак.

Алергічная рэакцыя магла быць не толькі на антыбіётык, выраблены ў Расіі, але і на раствор лідакаіна, лічаць медыкі. Пра гэта піша ex-press.by.

11-гадоваму хлопчыку, вучню адной з барысаўскіх школ, у дамашніх умовах 20 студзеня зрабілі ін’екцыю цэфтрыаксону. Антыбіётык зрабілі на падмаскоўным прадпрыемстве ТАА «РУЗФАРМА».

Праз дзесяць хвілін пасля ўвядзення прэпарата, растворанага ў 1% лідакаіна, у дзіцяці з’явіўся сып, галавакружэнне, ванітавала, ён пачаў губляць прытомнасць і задыхацца.

Бацькі не сталі чакаць прыезду «хуткай дапамогі» і на сваёй машыне экстранна завезлі дзіця ў бальніцу. Праз 20 хвілін пасля ўколу хлопчык ужо знаходзіўся ў аддзяленні анэстэзіялогіі і рэанімацыі Барысаўскай цэнтральнай раённай бальніцы. Медыкі сталі адразу ж змагацца за жыццё дзіцяці, праводзілі комплекс рэанімацыйных мерапрыемстваў, у тым ліку ў штучнай вентыляцыі лёгкіх.

Дыягназ паставілі адразу: анафілаксія на ўвядзенне цэфтрыаксона (лідакаіна?), анафілактычны шок.

Дзіця да гэтага часу знаходзіцца ў шпіталі, намеціліся пазітыўныя зрухі ў яго стане, якое пакуль стан ацэньваецца як цяжкі.

Нагадаем, на днях прыпынілі рэалізацыю антыбіётыка «Цэфтрыаксон» (парашок для падрыхтоўкі раствора для ін’екцый 1 г у флаконах, серыя 210.215) і «Лідакаіна гідрахларыд» (раствор для ін’екцый 10мг/мл у ампулах 5 мл, серыя 650910), якія зрабілі на ААТ «Барысаўскі завод медыцынскіх прэпаратаў».

Гэта адбылося пасля смерці 31-гадовай жыхаркі Маладзечанскага раёна. Часовая забарона на рэалізацыю і прымяненне двух лекавых сродкаў пэўных партый будзе дзейнічаць да высвятлення прычын, па якіх у жанчыны пасля ін’екцыі ў медпункце развілася «цяжкая непажаданая рэакцыя».

Раней расійскія СМІ паведамлялі аб гібелі школьніцы ў Курску пасля ўколу цэфтрыаксону, нібыта вырабленага ў Барысаве.

Медыкі мяркуюць, што алергічная рэакцыя магла развіцца не толькі на рэцэптурны антыбіётык, але і на раствор лідакаіна, які ўжываецца для таго, каб ўкол быў менш балючым.

У аптэках Барысава можна без рэцэпту купіць лідакаін розных вытворцаў – з Венгрыі, Украіны, а таксама з Беларусі, у тым ліку і ад ААТ «Барысаўскі завод медпрэпаратаў».

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце