weather 18° Маладзечна
weather 18° Вілейка
weather 22° Смаргонь
weather 18° Ашмяны
weather 19° Валожын
weather 18° Мядзел
weather 22° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.312
1 долар 1.9886
100 рас.руб. 3.1609
23.01.2017 14:19 ,

Дабрачыннае таварыства з Англіі падорыць акуляры інвалідам Вілейшчыны

Фота: yaviju.com.

Вілейскі цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва ладзіць акцыю "Новы погляд".

У Цэнтры распавялі, што паўдзельнічаць у акцыіі могуць інваліды Вілейскага раёна.

Да 28 лютага у Цэнтр можна прадставіць рэцэпт на акуляры, якія карэкціруюць зрок. Рэцэпт трэба ўзяць у акуліста.

Для ўсіх, хто паспее звярнуцца да гэтага тэрміну, акуляры зробяць бясплатна. Фінансуе акцыю дабрачыннае таварыства ў Англіі «World Jewish Relief».

За дадатковай інфармацыяй звяртайцеся па тэлефоне 8 (01771) 5-69-14 або па адрасе: Вілейка, вуліца Партызанская, 44.

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце