weather 25° Маладзечна
weather 25° Вілейка
weather 28° Смаргонь
weather 25° Ашмяны
weather 26° Валожын
weather 25° Мядзел
weather 28° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.3272
1 долар 1.9984
100 рас.руб. 3.1481
23.01.2017 08:16 ,

Калі бардзюры па калена: хто павінны класці асфальт у двары шматкватэрнага дома ў Вілейцы

Фота: Ігара Мароза.

Двор ля дома №49 па вуліцы Льва Талстога ў Вілейцы амаль нічым не адрозніваецца ад іншых падобных двароў. Такая ж зеляніна, ганкі, сцяжынкі, пляцоўкі.

А яшчэ  бардзюры. Толькі вось асфальту паміж гэтымі бардзюрамі няма ўжо больш за год.

У рэдакцыю звярнуліся чытачы, якія жывуць у доме №49. Побач яшчэ адзін шматкватэрны дом і дзіцячы садок.

 Жыхары распавялі, што перад абласнымі Дажынкамі, восенню 2015 года, у двары паклалі бардзюры. Асфальту ж няма да гэтага часу.

Як жывецца ў двары з бардзюрамі без асфальту

Па словах жыхароў, жыць у такім двары нязручна ўсім. Цяжка і матулям з каляскамі, і раварыстам, і сталым людзям. Тым больш, што бардзюры без асфальту вельмі высокія і дастаюць ледзь не да калена даросламу чалавеку.

Чаму да гэтага часу не паклалі асфальт? Хто павінны гэтым займацца? З такімі пытаннямі мы звярнуліся ў арганізацыі горада.

Галоўны архітэктар Вілейскага раёна Дзмітры Гарланаў распавёў, што за асфальт у дварах дамоў адказвае ЖКГ. Але толькі ў тым выпадку, калі дамы не кааператыўныя. Бардзюры, па яго словах, сапраўды ў многіх дварах шматкватэрных дамоў клалі перад Дажынкамі.

Фота Ігара Мароза.

Фота Ігара Мароза.

Намесніца дырэктара па будаўніцтве Вілейскай ЖКГ Ніна Сялюн адказала, што дом №49 кааператыўны.

Таму варыянт дзеянняў адзін: класці асфальт на тэрыторыі пры доме жыхары павінны за свае грошы. Каштаваць гэта будзе прыкладна 15 рублеў за квадратны метр.

У Вілейскім бюро па рэгістрацыі і зямельным кадастры сказалі, што участак зямлі каля дома №49 незарэгістраваны. Таму, перш чым праводзіць на ім нейкія работы, зямлю трэба зарэгістраваць.

Рэгістрацыяй зямельных участкаў займаецца землеўпарадкавальная служба Вілейскага райвыканкама. Тут растлумачылі, што для таго, каб зарэгістраваць зямлю, старшыня кааператыва павінны звярнуцца ў службу, дзе яму ўсё растлумачаць і дадуць напісаць неабходную заяву. Пасля аплаты паслуг па прэйскуранту не пазней, чым за 20 дзён, участак зарэгіструюць.

Раз трэба, значыць трэба: віляйчанка згодная класці асфальт за свае грошы

Іна Бауліна са сваёй сям’ёй жыве ў адным з шматкватэрных дамоў Вілейкі. Па словах жанчыны, асаблівых праблем з асфальтам у двары іх дома пакуль няма. Ёсць невялікія ямы, але яны, па словах Іны, не перашкаджаюць жыхарам. Таму гэта не страшна.

Фота Ігара Мароза.

Фота Ігара Мароза.

Калі б мяне не задавальняў асфальт, я ў першую чаргу, звярталася б у ЖКГ. А там бы растлумачылі, што рабіць, упэўненая жанчына.

Калі ж па законе рамонт дарогі ва ўласным двары залежыць ад жыхароў, трэба браць ініцыятыву ў свае рукі: збіраць грошы, наладжваць работы па ўкладцы.

Асабіста я, кажа Іна, здала б грошы на асфальт у двары, каб мне гэта прапаноўвалі.

Даведка “РГ”

Тэрыторыя пры доме – гэта тэрыторыя, прызначаная для будаўніцтва і абслугоўвання жылога дома або некалькіх жылых дамоў. Калі гавораць пра такую тэрыторыю каля шматкватэрнага дома, як правіла, маюць на ўвазе двор і стаянку.

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце