weather 24° Маладзечна
weather 24° Вілейка
weather 24° Смаргонь
weather 24° Ашмяны
weather 23° Валожын
weather 24° Мядзел
weather 24° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.3272
1 долар 1.9984
100 рас.руб. 3.1481
23.01.2017 11:38 ,

Маладзечанец выпусціў другую частку патча, які дазволіць гуляць у хакей онлайн па-беларуску

Скрыншот гульні.

Выйшла другая частка першага беларускамоўнага патча для хакейнага сімулятара NHL 09.

Добрая навіна для ўсіх аматараў беларускага хакея і кіберхакея ў прыватнасці – мала­дзечанец Вячаслаў Курбака (пан Шыманскі), вядомы чытачам “РГ” яшчэ і як паэт, выдаў другую частка першага беларускамоўнага патча для хакейнага сімулятара NHL 09 MaHa BLR patch-II’2016.

Адметная другая частка, акрамя беларускамоўнага інтэрфэйсу, найноўшымі складамі і графікай камандаў Беларускай Экстралігі, КХЛ і элітных зборных свету па хакеі, а сам чэмпіянат свету па хакеі ўключае безліч зборных (больш за 50!) з розных, нават экзатычных у хакейным разуменні, краін свету і г.д.  

Парадуе аматараў маладзечанскага хакея і наяўнасць магчымасці згуляць за мясцовы клуб. Акрамя, вядома ж, ХК “Дынама-Мала­д­зечна” можна стварыць сваю каманду з Мала­дзечна, Радашкавічаў і Лебедзева. Ну і, канешне ж, парадуе беларуская альтэрнатыў­ная музыка з саўнтрэку да гульні, якую прадстаўляюць песні такіх беларускіх гуртоў, як “Хурма”, Litvintroll, IQ-48, J-Mors, NRM, “Ляпіс Трубяцкой”, “Крама” і інш.

Трэба адзначыць, дадзены патч выйшаў на падмурку працы каманды беларускіх кібер-энтузіястаў з праекта BHL 16, дзякуючы чаму ўключае самыя апошнія абнаўленні, што закранулі беларускі хакей. І супольная праца на гэтым, спа­дзяёмся, не спыніцца і хутка выйдзе праект BHL 17, а за ім і трэцяя частка першага беларускамоўнага патча.

Задаць усе пытанні і спампаваць другую частку першага беларускамоўнага патча для хакейнага сімулятара NHL 09 MaHa BLR patch-II’2016 можна ў суполцы Укантакце “Малады Хакей”.

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце