weather 5° Маладзечна
weather 5° Вілейка
weather 6° Смаргонь
weather 5° Ашмяны
weather 6° Валожын
weather 5° Мядзел
weather 6° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.4078
1 долар 2.0999
100 рас.руб. 3.215
23.01.2017 08:51 ,

Навукоўцы: перасмажаныя тосты і бульба могуць выклікаць рак

Найбольш высокія ўзроўні ўтрымання акрыламіду былі зафіксаваныя ў прадуктах з высокім утрыманнем крухмалу.

Эксперты Агенцтва па харчовых стандартах (FSA) Вялікабрытаніі папярэджваюць, што хлеб і бульбу трэба смажыць да атрымання залацістай, а не карычневай скарынкі, каб пазбегнуць спажывання акрыламіду, які можа выклікаць рак.

Акрыламід выпрацоўваецца ў тым выпадку, калі прадукты, што ўтрымліваюць крухмал, смажацца ў тостары, на патэльні або на грылі занадта доўгі час або пры занадта высокай тэмпературы.

Найбольш высокія ўзроўні ўтрымання акрыламіду былі зафіксаваныя ў прадуктах з высокім утрыманнем крухмалу (хлеб, бульба, крупы, пірагі, кава), якія гатаваліся пры тэмпературы звыш 120 градусаў Цэльсія.

Калі хлеб падсмажваецца ў тостары, то чым цямнейшы колер яго скарынкі, тым больш у тосце акрыламіду, папярэджваюць навукоўцы.

Доследы на жывёлах паказалі, што акрыламід пашкоджвае ДНК і выклікае ракавыя пухліны, аднак навукоўцы пакуль не могуць з упэўненасцю сказаць, што на чалавека гэта рэчыва аказвае аналагічны ўплыў.

Пры гэтым спецыялісты FSA асцерагаюцца, што ў сярэднім сучасны чалавек спажывае занадта вялікую колькасць акрыламіду, і рэкамендуюць прытрымлівацца здаровай дыеты.

Акрыламід таксама ўтрымліваецца ў тытунёвым дыме, таму курцы спажываюць яго ў тры-чатыры разы больш, чым людзі, якія не паляць.

FSA таксама не рэкамендуе захоўваць бульбу ў халадзільніку, бо пры нізкіх тэмпературах ў ім павышаецца ўзровень цукру, што патэнцыйна можа прывесці да росту выпрацоўкі акрыламіду пры падрыхтоўцы страў.

«Наша Ніва» паводле .

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце