23.01.2017 11:46
,
Раз магазін не мой, прысабечу грошы і прадукты: у Валожыне прадавачка абакрала аўталаўку, дзе часова працавала

Фота: tut.by.
30-гадовая жыхарка Валожына працавала ў магазіне раённага спажывецкага таварыства.
У лістападзе мінулага года прадавец адной з аўталавак таварыства пайшоў у адпачынак. Жанчыне прапанавалі яго замяніць. Яна пагадзілася.
Тады ж, па словах следчага валожынскага Следчага камітэта Сяргея Лапціка, жанчына і надумала абакрасці аўталаўку. Маўляў, магазін не мой, я тут часова, значыць можна.
Яна стала браць з аўталаўкі грошы і прадукты. Набрала амаль на 600 рублёў.
На сённяшні дзень жанчына прызнала віну, пагасіла шкоду.
Па словах Сяргей Лапціка, вінаватай пагражае да 4 гадоў турмы. Магчыма, ёй забароняць працаваць прадаўцом.
Каментуйце публікацыю ў сацыяльных сетках!



