23.01.2017 10:14
,
Злодзей з душой дзіцяці: у Вілейцы невядомы скраў дзіцячыя цацкі

Фота: YouTube.
З тэхнічнага памяшкання аднаго са шматкватэрных дамоў Вілейкі злодзей вынес дзіцячыя цацкі.
18 студзеня ўзбудзілі крымінальную справу ў вілейскім Следчым камітэце.
Злачынца ў перыяд ад 15 да 18 студзеня падабраў ключ і залез у тэхнічнае памяшканне дома. Адтуль ён скраў дзіцячыя цацкі. Агульны іх кошт 273 рублі.
Каментуйце публікацыю ў сацыяльных сетках!



