Дададуць крыху больш за рубель. З лютага вырастуць дапамогі на дзяцей да трох гадоў

Фота: Babyzzz.ru.
Памер павышэння будзе нязначны. Справа ў тым, што дапамогі пераглядаюць раз у квартал і іх рост залежыць ад таго, як змянілася сярэдняя зарплата па краіне за тры папярэднiя месяцы. Як мы памятаем, заробкі беларусаў амаль не растуць праз крызіс.
Летась у лістападзе памер дапамогі змяніўся апошні раз, тады прыбаўка склала ад сямі да дзесяці рублёў у залежнасці ад колькасці дзяцей у сям’і. Цяпер мамам ў дэкрэце прыплюсуюць крыху больш за рубель. Дадатку хопіць у лепшым выпадку на шклянку дзіцячага харчавання.
Памеры дапамог па догляду за дзіцем да трох гадоў, у рублях
Від дапамогі |
Памер ад заробку за квартал |
Было да 1 лютага |
Будзе з 1 лютага |
на першае дзіця |
35% |
260,26 |
261,38 |
на другое і наступных дзяцей |
40% |
297,44 |
298,72 |
на дзіця-інваліда |
45% |
334,62 |
336,06 |
Акрамя гэтага, з 1 лютага зменіцца і памер аднаразовых выплат у сувязі з нараджэннем дзіцяці. Ён залежыць ад бюджэту пражытачнага мінімуму, аднак дакладную лічбу на наступны квартал кіраўніцтва яшчэ не назвала.
Нагадаем, у канцы мінулага года ў парламенце разглядалі змены ў законе аб дзіцячых дапамогах. Адна з навацыяў, якую прапаноўвалі чыноўнікі, – пераглядаць памер выплаты жанчынам у дэкрэтным адпачынку раз на год, а не кожны квартал. Аднак, калі дакумент дайшоў да авальнай залы, дэпутаты з яго хаця і прагаласавалі, аднак запатрабавалі дапрацаваць да другога чытання. Магчыма, скандальную прапанову з яго выключаць.
Паводле tut.by.



