weather 24° Маладзечна
weather 24° Вілейка
weather 24° Смаргонь
weather 24° Ашмяны
weather 22° Валожын
weather 24° Мядзел
weather 24° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.3272
1 долар 1.9984
100 рас.руб. 3.1481
24.01.2017 11:18 ,

Міньёны, смяшарыкі і пакемоны – як школьнікі ў Маладзечне ляпілі са снегу

Фота: Кацярыны Дварэцкай.

А вы спрабавалі ляпіць каляровыя снежныя фігуры?

Конкурс скульптур “Снежная фантазія” прайшоў у Маладзечанскім цэнтры творчасці дзяцей і моладзі “Маладзік” 21 студзеня. Мерапрыемства прайшло па дэвізам “Субота без інтэрнэту”.

Ужо з самай раніцы навучэнцы розных гурткоў пачалі збірацца ля дзвярэй цэнтра творчасці ў чаканні чагосьці чароўнага. Мерапрыемства пачалося з тэатралізаванага выступлення: дзяцей сустрэлі два вясёлых пінгвіна, якія і запрасілі ўсіх у краіну зімовай творчасці. Даведаўшыся правілы конкурсу, каманды адправіліся выконваць заданне.

Дзеці працавалі дружна, зладжана і старанна, кожны  імкнуўся ўнесці сваю лепту: пакуль адзін катаў велізарны ком, другі ўжо бег за фарбай. Удзельнікі папрацавалі на славу, і ўжо праз гадзіну панадворак цэнтра творчасці ператварыўся ў сапраўдную казку.

У кожным кутку “гаспадарылі” свае героі, і любы жадаючы мог свабодна пазнаёміцца са Смяшарыкамі, зрабіць сэлфі з мін’ёнамі Сцюартам, Бобам і Кевінам, і нават злавіць Пакемона.

Фота Кацярыны Дварэцкай.

Фота Кацярыны Дварэцкай.

– Я ўпэўнена, гэты дзень запомніцца мне надоўга, – падзялілася ўражаннямі навучэнка цэнтра творчасці Лізавета Каваленка, – сёння мы рабілі міньёнаў, гэта вельмі займальна і класна, асабліва, калі ўжо бачыш вынік. Праўда, спачатку здавалася, што зляпіць з снегу нешта сур’ёзнае не атрымаецца, але ў камандзе гэта аказалася нескладана.

Пасля творчай абароны снежных кампазіцый, дзяцей пачаставалі гарачай гарбатай з прысмакамі. Удзельнікі атрымалі памятныя дыпломы, а таксама запасліся энергіяй і добрым настроем на ўвесь наступны тыдзень.

Ірына Бубнова, навучэнка школы журналістыкі “Маладзік”.

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце