weather 5° Маладзечна
weather 5° Вілейка
weather 10° Смаргонь
weather 5° Ашмяны
weather 9° Валожын
weather 5° Мядзел
weather 10° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.46
1 долар 2.1177
100 рас.руб. 3.2257
24.01.2017 15:47 ,

Пакуль толькі кожны 12-ы атрымальнік “лістоў шчасця” выплаціў падатак на дармаедства

Так званы падатак на дармаедства заплацілі 34,4 тысячы атрымальнікаў “лістоў шчасця”.

Паводле апошніх звестак, падатковыя органы накіравалі больш за 440 тысяч паведамленняў грамадзянам на выплату збору на фінансаванне дзяржаўных выдаткаў. Аб гэтым паведамляецца на сайце МПЗ.

Праўда, колькасць тых, хто паспяшаўся разлічыцца з казной, не такая вялікая. Так званы падатак на дармаедства заплацілі 34,4 тысячы атрымальнікаў “лістоў шчасця”. Атрымліваецца, што кожны 12-ы вырашыў не даказваць сваё права не плаціць падатак.

Усяго бюджэт атрымаў ад дармаедаў 10,2 мільёна рублёў (або крыху больш за 5 мільёнаў долараў). Аднак дадзеныя па колькасці плацельшчыкаў могуць змяніцца: па законе сёлета ўнесці падатак трэба не пазней за 20 лютага.

– Пры атрыманні паведамлення на выплату збору грамадзянін мае права падаць у падатковы орган дакументы і (або) тлумачэнні, якія сведчаць аб адсутнасці ў яго абавязку па выплаце збору, – нагадваюць ў МПЗ. Там таксама ўдакладняюць, што праінфармаваць падатковы орган пра сваё права на вызваленне ад выплаты збору можна пры асабістым звароце ў інспекцыю альбо шляхам накіравання ў інспекцыю тлумачэнняў і (або) дакументаў у электронным выглядзе.

Цяпер плацяць падатак беларусы, якія не працавалі больш за 183 дзён у 2015 годзе. Рассылка паведамленняў за гэты перыяд павінна была скончыцца 20 студзеня.

«Наша Ніва» паводле .

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце