weather -3° Маладзечна
weather -3° Вілейка
weather 4° Смаргонь
weather -3° Ашмяны
weather 1° Валожын
weather -3° Мядзел
weather 4° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.417
1 долар 2.112
100 рас.руб. 3.2096
24.01.2017 14:53 ,

У лютым на рубель вырастуць дапамогі на дзяцей да трох гадоў. Што на іх можна купіць?

З 1 лютага дапамога на першае дзіця вырасце на 1 рубель 12 капеек.

Павышэнне будзе нязначнае. На першае дзіця – 1 рубель 12 капеек, на другое і наступных дзяцей – 1 рубель 28 капеек, на дзіця-інваліда – 1 рубель 44 капейкі.

Памеры дапамог па доглядзе за дзіцем да трох гадоў

Від дапамогі

Да 1 лютага

Ад 1 лютага

На першае дзіця

260 рублёў 26 капеек

261 рубель 38 капеек

На другое і наступных дзяцей

297 рублёў 44 капейкі

298 рублёў 72 капеек

На дзіця-інваліда

334 рублі 62 капейкі

336 рублёў 6 капеек

З 1 лютага зменіцца і памер аднаразовых выплат у сувязі з нараджэннем дзіцяці. Ён залежыць ад бюджэту пражытачнага мінімуму, аднак дакладную лічбу на наступны квартал кіраўніцтва яшчэ не назвала.

Нагадаем, што памер дапамогі мяняўся апошні раз летась у лістападзе, тады прыбаўка склала ад сямі да дзесяці рублёў у залежнасці ад колькасці дзяцей у сям’і.

Нягледзячы на тое, што прыбаўка дапамогі па доглядзе за дзіцем падаецца нязначнай. Мы вырашылі скласці спіс тавараў, якія можна купіць на грошы, якія дададуць дэкрэтніцам. Іх аказалася 12.

Тавары па доглядзе за нованароджанымі

Тавар

Цана, рублёў

Мыла дзіцячае (цана залежыць ад колькасці грамаў: мінімальная – 70, максімальная – 100 грамаў)

0,60 – 1,11

Прысыпка, 30 грамаў

0,85 – 1,12

Сурвэткі вільготныя дзіцячыя

0,49 – 1,18

Бутэлечка шкляная для дзіцячых малочных прадуктаў

0,46 – 0,54

Ватныя палачкі

0,48 – 1,12

Пустышка

0,43 – 1,12

Дзіцячы крэм, 30 мл

0,69

Прадукты

Тавар

Цана, рублёў

Сок з садавіны (гародніны), 200 мл

0,61 – 0,96

Пюрэ, 100 мл

1,02

Вада пітная, 0,33 л

0,98 – 1,11

Тварог, 100 гр

0,74

Ёгурт, 100 гр

0,39 – 0,69

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце