weather 21° Маладзечна
weather 21° Вілейка
weather 28° Смаргонь
weather 21° Ашмяны
weather 26° Валожын
weather 21° Мядзел
weather 28° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.3272
1 долар 1.9984
100 рас.руб. 3.1481
24.01.2017 15:07 ,

УВАГА! ВЫШУК! Шукаюць маладзечанца, які знік у канцы мінулага года

Фота: забяспечана Маладзечненскім РАУС.

Маладзечанскі РАУС шукае Мянцюка Ігара Леанардавіча, які ад 28 снежня не выходзіць на сувязь. Месцазнаходжанне яго невядомае.

Мужчына з 1967 года нараджэння. Жыве на вуліцы Таўлая ў доме №1.

Прыкметы: на выгляд 49 гадоў, рост каля 175 сантыметраў, хударлявы, з авальным смуглявым тварам, прамымі брывамі. Нос паламаны і звернуты на правы бок, прамыя, з сівізной выласы.

Быў апрануты ў цёмную вязаную шапку, чорную куртку да калена, чорныя штаны і шэры світэр, чорныя чаравікі.

Маладзечанскі РАУС просіць грамадзян, якія ведаюць што-небудзь пра Мянцюка Ігара Леанардавіча, паведаміць па тэлефоне 8 (0176)749683,  771656, 8 (0295) 464044  або 102.

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце