weather 25° Маладзечна
weather 25° Вілейка
weather 28° Смаргонь
weather 25° Ашмяны
weather 26° Валожын
weather 25° Мядзел
weather 28° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.3272
1 долар 1.9984
100 рас.руб. 3.1481
25.01.2017 14:10 ,

Маладзечанец праваліўся ў адкрыты люк на пешаходнай дарожцы (Фота)

Фота: з сайта neva.today.

Гэтым здарэннем падзяліўся маладзечанец у суполцы Маладзечна LIVE

Вось што ён піша:

– Учора позднім вечарам ( 24 студзеня – заўвага РГ) трэба было сустрэць з працы маці. Ішоў па пешаходнай дарожцы ў бок скрыжавання вуліц Вялікі Гасцінец і Гарадоцкай па баку запраўкі “Белнафтахім”. Асвятлення на той момант там не было. І раптам, зямля пайшла з-пад ног і я апынуўся ў каналізацыйным калодзежы. Добра што нічога не зламаў і змог адтуль сам выбрацца, атрымаўшы толькі некалькі моцных удараў. Пасля гэтага паспрабаваў знайсці люк, а ён, здаецца, адкрыты ўжо даўно і моцна прымёрз да зямлі, што я нават не змог зрушыць яго з месца, каб закрыць калодзеж. Каб больш ніхто не праваліўся, я пазначыў гэта месца  галінкай ад дрэва.

“Рэгіянальная газета” тут жа пачала сваё расследаванне таго, хто мог пакінуць люк адчыненым.

Аказалася, гэта не так і проста. Спачатку мы патэлефанавалі ў “Камунальнік”, на што нам там адказалі:

– А чаму, калі нешта здараецца, абавязкова вінаваты “Камунальнік”? Люкі могуць належаць як вадаканалу, так і цепласеткам. Трэба яшчэ разабрацца, што там за люк.

У ЖРЭУ № 6, на тэрыторыі якога размешчаецца гэты люк, таксама пацвердзілі, што работнікі ЖРЭУ абслугоўваюць толькі наземныя аб’екты.

– Пад зямлю мы не лезем. А там жа побач будоўля, магчыма, будаўнікі і не закрылі люк.

У дыспетчарскай цепласетак сказалі, што там ёсць іх цеплатраса, але аб тым, што рабочыя маглі забыцца закрыць люк, нават гаворкі ісці не можа.

– Я зараз накірую туды хлопцаў, – адказаў дыспетчар, – праз гадзінку ператэлефануйце, пастараемся разабрацца. 

Фота з суполкі Молодечно LIVE

Фота з суполкі Молодечно LIVE

Фота з суполкі Молодечно LIVE

Фота з суполкі Молодечно LIVE

Фота з суполкі Молодечно LIVE

Фота з суполкі Молодечно LIVE

Фота з суполкі Молодечно LIVE

Фота з суполкі Молодечно LIVE

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце