weather 6° Маладзечна
weather 6° Вілейка
weather 5° Смаргонь
weather 6° Ашмяны
weather 5° Валожын
weather 6° Мядзел
weather 5° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.4078
1 долар 2.0999
100 рас.руб. 3.215
25.01.2017 09:59 ,

Падрабязнасці: як настаўнік скраў гадзіннік за 200 долараў у вучня на Смаргоншчыне

Ілюстрацыйны здымак.

Некаторыя нашы каментатары ў "Аднакласніках" разважалі пра тое, што настаўнік ніяк не мог абакрасці вучня. Сёння гродзенская міліцыя ўдакладняе абставіны здарэння.

Дзеці займаліся спортам. Адзін з настаўнікаў папрасіў пакінуць каштоўныя рэчы на лаўцы. Вучні так і зрабілі, у тым ліку і 11-класнік паклаў туды свой гадзіннік «Casio». Падчас уроку гэты ж «фізрук» без ведама вучняў перклаў рэчы ў інвентарны пакой, дзе былі і яго калегі.

Пасля заняткаў дзеці пайшлі за сваімі рэчамі. А дарагога гадзінніка там ужо не было.

На месца прыехаў бацька гаспадара гадзінніка. Разам з міліцыянерамі высветлілі, што іх скраў адзін з настаўнікаў. Хаця спачатку думалі, што да крадзяжу могуць мець дачыненне дзеці. Настаўнік хутка сышоў са школы, і знайшлі яго разам з гадзіннікам толькі на наступны дзень.

Гэта даволі рэдкі выпадак, калі настаўнік скраў рэч у вучня, дадае uvd.grodno.by.

Кадр з фільма Фізрук. Фота kinomania.ru.

Кадр з фільма Фізрук. Фота kinomania.ru.

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце