weather 2° Маладзечна
weather 2° Вілейка
weather 10° Смаргонь
weather 2° Ашмяны
weather 8° Валожын
weather 2° Мядзел
weather 10° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.46
1 долар 2.1177
100 рас.руб. 3.2257
25.01.2017 10:14 ,

Паэт, бард і журналіст Зміцер Бартосік запрашае на прэзентацыю сваёй кнігі ў Вілейцы

Фота: lit-bel.org.

28 студзеня, у суботу, у Вілейцы зладзяць прэзентацыю кнігі Змітра Бартосіка "Быў у пана верабейка гаварушчы". Удзел у імпрэзе возьме таксама паэт, ураджэнец Вілейкі,  Усевалад Сцебурака.

Кніга незвычайная не толькі сваёй назвай. Яна ўнікальная тым, што са старонак да чытачоў гаворыць не толькі аўтар, журналіст Зміцер Бартосік.

Тут пра сваё жыццё апавядаюць звычайныя беларусы, жыхары «глыбінкі». А іх слова не так часта імкнуцца трансляваць афіцыйныя СМІ, бо надта яно праўдзівае і трапнае.

Сустрэчу правядуць па адрасе: Вілейка, вуліца Партызанская, 45-а.

Уваход вольны.

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце