weather 18° Маладзечна
weather 18° Вілейка
weather 19° Смаргонь
weather 18° Ашмяны
weather 18° Валожын
weather 18° Мядзел
weather 19° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.3272
1 долар 1.9984
100 рас.руб. 3.1481
25.01.2017 16:07 ,

Святая Таццяна і Таццяна Ларына: якіх знакамітых цёзак Таццяны рэгіёна ўспомняць у свой дзень

Фота: photo.vesti-ukr.com.

25 снежня студэнты і Таццяны адзначаюць свята.

Мы спыталі ў Таццян нашага рэгіёна, якія знакамітыя цёзкі ім ўзгадваюцца ў першую чаргу і чаму?

Таццяна Захарыч, дырэктар вілейскага Цэнтра эстэтычнага выхавання, кіраўнік калектыву «Элегія»:

– У мяне асацыяцыі не з акрысамі і спявачкамі. У першую чаргу, я прыгадваю Святую пакутніцу Таццяну. Бо першаснае для чалавека – гэта стан душы, вера ў добрае і светлае.

Пакутніца Таццяна аховае мяне і ўсіх жанчын з гэтым іменем. Вельмі кранальна, калі ў гэты дзень у царкве звоняць званы. Хачу павіншававаць усіх Таццян са святам.

Таццяна Цітуленка, дырэктар вілейскага Цэнтра занятасці, кіраўнік аб’яднання «ЗОВіК»:

– Адразу прыгадваюцца радкі пра Таццяну Ларыну з пушкінскага «Яўгена Анегіна». Калі мяне віншуюць у гэты дзень, я цытую ў адказ радкі з твора. Хоць на пушкінскую Таццяну я не падобная, яна – гэта не я. Імя мне заўсёды вельмі падабалася. І Таццянін дзень люблю: больш віншаванняў атрымліваю, чым на Дзень нараджэння. Сёння калегі віншуюць з раніцы.

Таццяна Атрошанка, паэтка, кампазітар, Маладзечна:

– Ну, канешне, Таццяна Ларына! Некаторыя мае лірычныя гераіні вельмі падобныя да пушкінскай Таццяны. А я – дакладна не.

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце