weather 5° Маладзечна
weather 5° Вілейка
weather 5° Смаргонь
weather 5° Ашмяны
weather 5° Валожын
weather 5° Мядзел
weather 5° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.4078
1 долар 2.0999
100 рас.руб. 3.215
25.01.2017 16:20 ,

Сярэдні заробак у снежні вырас да 800 рублёў

Фота: minsk.vplus.by.

Налічаная сярэдняя заработная плата работнікаў краіны ў снежні склала 801 рубель 60 капеек (у лістападзе яна была роўная 717 рублёў 60 копеек), паведамілі ў Нацыянальным статыстычным камітэце.

Налічаны сярэдні заробак рабочых і служачых склаў у снежні мінулага года 802 рублі (у лістападзе – 718 рублёў 90 капеек).

У пераліку на долары па сярэднеўзважаным курсе Нацбанка сярэдні заробак беларусаў у снежні роўны 408 долараў. У лістападзе ён склаў 370 долараў, піша Tut.by.

Дарэчы, за год зарплаты ў валютным эквіваленце не выраслі: у снежні 2015 года беларусы ў сярэднім зараблялі 412 долараў.

Сярэдні заробак рабочых і служачых у снежні вырас да 802 рублёў. У лістападзе ён быў на 83 рубля 10 капеек меншы.

Нагадаем, у снежні 2015 года сярэднія заробкі беларусаў таксама рэзка выраслі, але ў студзені вярнуліся на ранейшы ўзровень.

У лістападзе мінулага года кіраўнік краіны даручыў вярнуць сярэдні заробак на ўзровень 500 долараў у 2017 годзе, але з умовай адпаведнага росту прадукцыйнасці працы. Пазней міністр эканомікі Уладзімір Зіноўскі заявіў, што заробак у 500 долараў – “вельмі цяжкая задача.

Але ў праграме сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны да 2020 года аб зарплаце ў 500 долараў нічога не гаворыцца.

Паводле «Нашай Нівы».

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце