weather 0° Маладзечна
weather 0° Вілейка
weather 13° Смаргонь
weather 0° Ашмяны
weather 7° Валожын
weather 0° Мядзел
weather 13° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.4458
1 долар 2.1112
100 рас.руб. 3.2211
25.01.2017 09:35 ,

Трэці выпадак за тыдзень: у Ганцавічах ратавалі дзяўчынку пасля ўколу цэфтрыяксону

Ілюстрацыйны здымак.

У Ганцавіцкую цэнтральную раённую бальніцу з анафілактычным шокам трапіла 12-гадовая дзяўчынка, паведамілі БелТА ў мясцовай ЦРБ.

Выпадак адбыўся 20 студзеня. Школьніца захварэла на гнойную ангіну. Участковы педыятр выпісаў дзіцяці прэпараты «Цэфтрыяксон» і «Лідакаін».

Вечарам маці стала самастойна ўводзіць дачцы лекі, і ў гэты час ёй стала дрэнна. У яе было абцяжаранае дыханне, затым яна страціла прытомнасць.

Спалоханая жанчына выклікала хуткую дапамогу. Медыкі прыбылі праз пяць хвілін. Яны аператыўна аказалі дзяўчынцы дапамогу, пазбавіўшы яе ад анафілактычнага шоку, затым даставілі ў рэанімацыю.

Цяпер школьніца пераведзеная ў дзіцячае аддзяленне, дзе ёй лечаць ангіну.

Таксама ў гэты дзень у бальніцу з дыягназам «анафілактычны шок» паступіла яшчэ адна жыхарка Ганцавіцкага раёна. Ёй таксама ў сціслыя тэрміны была аказаная медыцынская дапамога. У цяперашні час здароўю жанчыны нічога не пагражае.

«Наша ніва» паводле БелТА.

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце