weather 9° Маладзечна
weather 9° Вілейка
weather 8° Смаргонь
weather 9° Ашмяны
weather 6° Валожын
weather 9° Мядзел
weather 8° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.417
1 долар 2.112
100 рас.руб. 3.2096
25.01.2017 16:52 ,

У дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей могуць трапіць тэхнікі вырабу паясоў з Вілейкі

Фота: MADEheart.com.

Магчыма, варыянты тэхнік вырабу вітых паясоў з Вілейкі  патрапіць ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь.

У раённым доме рамёстваў расказалі, што для гэтага ўжо збіраюць неабходныя дакументы.

Пояс у старажытным касцюме Вілейшчыны быў ужо ад 11 стагоддзя. Іх ткалі, шылі з тканін, скуры, тасьмы. Паясы лічыліся абярэгам. Часцей іх насілі мужчыны

На Вілейшчыне ткалі паясы ў Кішкарэпах і Лядзе.

Такія паясы робяць у вілейскім Доме рамёстваў. Фота vilmuseum.by.

Такія паясы робяць у вілейскім Доме рамёстваў. Фота vilmuseum.by.

У доме рамёстваў у Ізбіно ладзяць майстар-класы па вырабе паясоў для ўсіх жадаючых, у тым ліку і для дзяцей.

Па словах стылістаў, пояс і сёння – актуальны аксэсуар. Ён не толькі ўтрымлівае адзенне. Каб фігура была больш вытанчанай і жаноцкай, а талія больш тонкай, спецыялісты раяць завязаць пояс на прамую сукенку.

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце