weather 17° Маладзечна
weather 17° Вілейка
weather 20° Смаргонь
weather 17° Ашмяны
weather 20° Валожын
weather 17° Мядзел
weather 20° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.3272
1 долар 1.9984
100 рас.руб. 3.1481
25.01.2017 09:01 ,

Урад плануе больш не выдаваць ільготныя крэдыты на жыллё

Фота: Наталлі Тур.

У Беларусі нядаўна зацвердзілі Праграму сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны на 2016-2020 гады. У ёй запланавалі скараціць катэгорыі грамадзян, якія маглі будаваць жыллё на льготных умовах і замяніць ільготныя крэдыты на жыллё на крэдытаванне на агульных умовах з адраснай падтрымкай за кошт дзяржавы.

Што гэта значыць? Зараз 1-5-працэнтныя крэдыты могуць атрымаць шматдзетныя, сем’і з дзецьмі-інвалідамі, работнікі сілавых ведамстваў і некаторыя іншыя. Якую з катэгорый прапануюць скараціць, можна толькі гадаць.

– Над гэтымі планамі яшчэ толькі пачынаюць працаваць, ніякіх практычных рашэнняў пакуль не пачыналі распрацоўваць, – удакладнілі ва ўпраўленні жыллёвай палітыкі Мінбудархітэктуры.

Калі перастануць пытаць, дзе ўзяў грошы

У 2017 годзе грошы грамадзян на набыццё і будаўніцтва жылля плануюць нарэшце вызваліць ад дэкларавання і падаткаў. Гэта значыць, падатковая не павiнна пытацца, дзе чалавек узяў грошы на жыллё. Гэта паслабленне грамадзянам абяцаюць ужо не першы год, але пакуль адпаведны дакумент не прынялі і дату прыняцця не ўдакладнілі.

Так што пакуль падатковая цалкам можа прымусіць заплаціць падатак за кватэру або дом, набытыя на грошы, паходжанне якіх нельга пацвердзіць.

А што зробіць даступным жыллё?

Такіх пунктаў на 2017 год не прадугледзелі. У рамках «комплексу мер» мяркуюць  сабекошт будаўніцтва праз скарачэнне выдаткаў на пэўныя будаўнічыя работы. Але сабекошт будаўніцтва, як паказвае практыка, дагэтуль мала ўплываў на кошт продажу квадратнага метра жылля.

Акрамя таго, будуць распрацоўваць пытанне аб стварэнні агенцтва па іпатэчным жыллёвым крэдытаванні.

Плаціць за камунікацыі прыйдзецца самім

Пра гэта ўжо гаварылі, але грамадзяне да гэтага часу не могуць паверыць: краіне катэгарычна не хапае сродкаў на электрычнасць, дарогі, ваду ў прыватнай забудове. Звычайнай электрычнасці забудова пад Мінскам чакае па пяць гадоў.

Урад прапануе пачаць дзейнічаць тут, як з газам: абавязаць уладальнікаў дамоў удзельнічаць у фінансаванні вядзення камунікацый. Жыльцы мусяць аплочваць будаўніцтва, у тым ліку праектаванне, размеркаванне інжынернай і транспартнай інфраструктуры на зямельным участку.

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце