weather 24° Маладзечна
weather 24° Вілейка
weather 24° Смаргонь
weather 24° Ашмяны
weather 22° Валожын
weather 24° Мядзел
weather 24° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.3272
1 долар 1.9984
100 рас.руб. 3.1481
25.01.2017 09:54 ,

Вазьміце на “Еўрабачанне” бульбу – яна прывядзе да поспеху. Што жадалі маладзечанцы гурту “NAVI” для перамогі (Фотарэпартаж)

Фота: esctoday.com.

Адной з самых абмеркавальных падзей, якая адбылася на мінулым тыдні, стала тое, што гурт “NAVI” паедзе на “Еўрабачанне” з беларускамоўнай песняй.

“Мова Нанова” ў Маладзечне не магла не падтрымаць Арцёма Лук’яненку і Ксенію Жук, якія неаднаразова прыязджалі на заняткі. Удзельнікі падрыхтавалі парады, пажаданні, як выступаць на міжнародным конкурсе, каб атрымаць прызавое месца.

Прапануем самыя яркія

Фота Яўгена Сухаверха.

Фота Яўгена Сухаверха.

1. Перад выступленнем выпіце сырое яйка. Дактары кажуць – гэта карысна. Забудзьцеся на стрэс і напругу, узгадайце добрыя моманты жыцця, пераасэнсуйце дзеля чаго ўсё пачыналася. Памятайце пра тое, што прадстаўляеце беларускае. Толькі адданасць мэце і ідэі прывядзе да перамогі. Усміхайцеся на сцэне. Вы проста “прыгажуны”. Выпіце гарбаткі.

2. Вы – лепшыя. Анёлаў-ахоўнікаў, добрага шляху, звонкага гучання голасу і гітары. Поспехаў. Вы – лепшыя.

3. Вазьміце з сабой добрай жоўценькай бульбы і прыгатуйце там сабе дранікі з цыбуляй. Свая бульба давядзе да добрага месца.

4. Упэўненасці і перамогі. Я кліп не бачыў і нават песні не чуў. Пераможаце – пачую!

5. Загадзя адпраўце ў думках падзяку і бласлаўленне тым, хто будзе галасаваць.

6. Вазьміце з Беларусі чабору, рамонку і мяты, напіцеся перад выступленнем увечары гарбаты.

7. Касцюмы змяніце, энергію пакіньце.

8. Ні ў якім разе не мяняйце нічога, выконвайце так, як заўжды. Здорава! Першае месца за вамі – упэўнена.

9. Раю выступаць у беларускіх нацыянальных касцюмах альбо выкарыстоўваць ва ўбранні слуцкія паясы.

10. Ганарыцеся тым, што вы беларусы. Так трымаць. Часцей усміхайцеся – і перамога за вамі. Абавязкова ў гэта верце.

Фота Яўгена Сухаверха.

Фота Яўгена Сухаверха.

Фота Яўгена Сухаверха.

Фота Яўгена Сухаверха.

Фота Яўгена Сухаверха.

Фота Яўгена Сухаверха.

Фота Яўгена Сухаверха.

Фота Яўгена Сухаверха.

Фота Яўгена Сухаверха.

Фота Яўгена Сухаверха.

Фота Яўгена Сухаверха.

Фота Яўгена Сухаверха.

Фота Яўгена Сухаверха.

Фота Яўгена Сухаверха.

Фота Яўгена Сухаверха.

Фота Яўгена Сухаверха.

Фота Яўгена Сухаверха.

Фота Яўгена Сухаверха.

Фота Яўгена Сухаверха.

Фота Яўгена Сухаверха.

Фота Яўгена Сухаверха.

Фота Яўгена Сухаверха.

Фота Яўгена Сухаверха.

Фота Яўгена Сухаверха.

У наступны аўторак, 31 студзеня, госцем “Мовы Нанова” будзе аўтар кнігі “Сем камянёў” і адзін з ініцыятараў выдання “Хронік Нарніі” па-беларуску Аляксей Шэін. Ён раскажа пра фэнтэзі, прэзентуе гэтыя дзве кнігі і правядзе інтэлектуальную гульню да 500-годдзя скарынаўскай Бібліі на прызы ад “Будзьмы”. Уваход вольны.

Заняткі праходзяць ў бібліятэцы «Верасок» у Маладзечне па Вялікім Гасцінцы, 121.

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце