weather 22° Маладзечна
weather 22° Вілейка
weather 24° Смаргонь
weather 22° Ашмяны
weather 24° Валожын
weather 22° Мядзел
weather 24° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.2898
1 долар 1.9706
100 рас.руб. 3.1632
25.01.2017 10:18 ,

Выйшаў новы іміджавы ролік пра турыстычны патэнцыял Беларусі

Пяціхвілінны ролік, які называецца "Беларусь. Звыш за чаканне" выйшаў на беларускай мове. 

Ролік зняла студыя Varvis, піша marketing.by

Вось што кажа яго рэжысёр і дырэктар студыі Сяргей Варапаеў:

– На дадзены момант Беларусь не пазіцыянавала сябе як турыстычная краіна ў прынцыпе. І з гэтага трэба пачынаць. Першай задачай фільма было, вобразна кажучы, надаць Беларусі «аб’ём». Паказаць, што гэта паўнавартасная турыстычная краіна: вялікая, старажытная, з незвычайнай гісторыяй, унікальнай прыроднай, сучасная, і неверагодна прыгожая.

Для гэтага аўтары роліка выкарысталі захапляльную музыку, якую стваралі больш за месяц, мноства здымак з дронаў, і драматычнае развіццё сюжэту. У фільме ёсць і містычныя ноткі, якія робяць Беларусь, падобна легендарнай папараць-кветцы вабнай, і загадкавай.

– Мы пачалі праект з думкі пра тое, што перш чым камусьці расказваць пра Беларусь, важна самім зразумець, які мы хочам яе бачыць, – працягвае Сяргей Варапаеў. На нас паглядзяць з цікавасцю толькі, калі мы самі сябе такімі ўбачым. Таму з’явіўся варыянт фільма на беларускай мове, дзе, дарэчы, актыўна выкарыстаны яго унікальныя магчымасці для агучкі. Напрыклад, у рускай мове ў слове «окрыляет» згодна  канчатку на літару т «закрывае» слова. А  ў беларускай мове «акрыляе» – адкрытае канчатак.
Спалучаючы гэтую асаблівасць з рухам камеры можна атрымаць унікальны эфект, дзе беларускае слова «раствараецца» ў руху камеры.

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце