weather 21° Маладзечна
weather 21° Вілейка
weather 22° Смаргонь
weather 21° Ашмяны
weather 19° Валожын
weather 21° Мядзел
weather 22° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.4365
1 долар 2.1066
100 рас.руб. 3.221
26.01.2017 11:09 ,

А вы карыстаецеся пірацкай Windows? Рызыкуеце атрымаць штраф

Фота: secretworlds.ru.

Летась адну з беларускіх кампаній западозрылі ў выкарыстанні неліцэнзійных версій праграмнага забеспячэння Microsoft.  У суд паступіла заява прадстаўніка праваўладальніка. У час праверкі ўстанавілі, што кампанія выкарыстоўвала неліцэнзійныя Microsoft Windows 7 Ultimate і Microsoft Office Enterprise.

Дакументы, якія пацвярджаюць законнасць набыцця праграмнага зебеспячэння, кампанія не прад’явіла. А прадстаўнік Microsoft пацвердзіў, што дамовы на набыццё адпаведных ліцэнзій  не заключалі.

Суд пастанавіў, што кампанія дапусціла незаконную ўстаноўку, запуск і выкарыстанне праграмнага забеспячэння. У кампаніі прызналі сваю віну цалкам і заключылі дагавор на куплю ліцэнзій. З улікам гэтых фактаў прызначылі  штраф 3 450 рублёў без канфіскацыі.

Нагадаем, што ад вясны 2016 года ў Кодэкса ад абміністрацыйных правапарушэннях прадугледжаная адказнасць за парушэнне аўтарскіх правоў. Парушальнікаў чакае адміністрацыйнае спагнанне за незаконнае захоўванне або выкарыстанне аб’ектаў аўтарскага права без згоды праваўладальніка. Гэта штраф ад 20 да 40 базавых велічынь для фізічных асоб і ад 50 да 200 для юрыдычных асоб з канфіскацыяй або без яе.

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце