weather 10° Маладзечна
weather 10° Вілейка
weather 8° Смаргонь
weather 10° Ашмяны
weather 7° Валожын
weather 10° Мядзел
weather 8° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.4279
1 долар 2.1098
100 рас.руб. 3.2157
26.01.2017 08:51 ,

Будзе магчымасць – павысім аклад: віцэ-прэм'ер пра заробак медыкаў

Фота: Nnm.me.

"Доктар павінен за сваю працу атрымліваць дастойную заработную плату", – такое меркаванне выказаў віцэ-прэм'ер Васіль Жарко, які дзесяць гадоў кіраваў Міністэрствам аховы здароўя.

– Прэзідэнт паставіў задачу, каб была сярэдняя заработная плата 500 долараў. Да гэтага трэба імкнуцца ўсімі шляхамі: за кошт тых фінансавых сродкаў, якія закладзены ў бюджэце, за кошт пазабюджэтных сродкаў і іншых крыніц, – сказаў ён.

Колькі менавіта павінны сёння зарабляць медыкі, віцэ-прэм’ер не ўдакладніў, параіў спытаць меркавання ў саміх дактароў і дадаў, што лішніх грошай не бывае.

– Нашы медыкі атрымліваюць тое, што яны напрацоўваюць, гэта сапраўды заробленыя грошы. Будзе магчымасць – павысім аклад. Я толькі «за». І не толькі дактарам, а ўсёй бюджэтнай сферы.

Васіль Жарко на новай пасадзе  курыруе сацыяльную сферу і, паводле яго слоў, даследуе кожную з галін. Ён бачыць «шмат крыніц», дзе для павышэння заробкаў можна знайсці дадатковыя магчымасці.

– Асабліва ў аптымізацыі кіруючага складу, выкарыстанні пазабюджэтных фінансавых сродкаў. У нас у медыцыне не менш за 50% аддаюць на заработную плату, у іншых галінах – перакос.

– Пад аптымізацыяй кіруючага складу вы маеце на ўвазе медыцынскую галіну?

– Я маю на ўвазе не кіруючы склад, а апарат. Я кажу пра разумную аптымізацыю. Мы скажам: «Давайце скароцім». І што, настаўнікі лішнія? Дактары лішнія? Культурныя працаўнікі лішнія? Няма гэтага. Трэба шукаць новыя крыніцы.

Нагадаем, па дадзеных Белстата, сярэдняя зарплата ў ахове здароўя ў верасні была 589 рублёў.

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце