weather 4° Маладзечна
weather 4° Вілейка
weather 9° Смаргонь
weather 4° Ашмяны
weather 8° Валожын
weather 4° Мядзел
weather 9° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.4279
1 долар 2.1098
100 рас.руб. 3.2157
26.01.2017 14:48 ,

Дэмаграфічныя нажніцы сціснуліся: віцэ-прэм’ер распавёў пра штогадовы медыцынскі агляд, смяротнасць і нараджальнасць

Фота: Probeg.com.

Васіль Жарко адзначыў, што на бягучы год стаіць задача знізіць смяротнасць працаздольных асоб, асабліва мужчын, у першую чаргу ў вёсцы.

Гэтага можна дасягнуць за кошт зніжэння смяротнасці ад хвароб сардэчна-сасудзістай сістэмы, якія займаюць 54% у агульнай смяротнасці.

«У 2017 годзе трэба дайсці да кожнага жыхара: вымераць ціск, паслухаць, калі трэба, зрабіць кардыяграму. Калі ён прыйдзе нават не да профільнага спецыяліста, зрабіць аналіз крыві.», – сказаў намеснік прэм’ер-міністра.

У рэспубліцы ўпершыню вувучаюць фактары рызыкі неінфекцыйных захворванняў дарослага насельніцтва. У выніку атрымаюць аб’ектыўную карціну распаўсюджанасці фактараў рызыкі захворванняў у кожнай вобласці, сярод гарадскога і сельскага насельніцтва, мужчын і жанчын. Гэтая доказная база павінна быць пакладзена ў аснову прафілактычных мерапрыемстваў з насельніцтвам.

Упершыню за апошнія 25 гадоў у краіне сціснуліся дэмаграфічныя нажніцы, адзначыў Васіль Жарко. Прыемна, што колькасць другіх і трэціх родаў у рэспубліцы павялічваецца. Айчынная ахова здароўя ўнесла свой значны ўклад у паляпшэнне дэмаграфічнай сітуацыі ў краіне. Стаіць задача захаваць станоўчую тэндэнцыю, далей зніжаць смяротнасць і павялічваць нараджальнасць.

Трэба максімальна скараціць разрыў у працягласці жыцця гарадскога і сельскага насельніцтва, мужчын і жанчын. Васіль Жарко таксама звярнуў увагу на пытанні культуры.

«Медыцынскаму работніку пры любых абставінах кожны дзень неабходна імкнуцца быць добразычлівым да пацыента, да сваякоў, сваім калегам. Водгук грамадства на нашу працу шмат у чым вызначаецца не толькі тэхналогіямі, а стаўленнем, спагадлівасцю і міласэрнасцю», – упэўнены ён.

Намеснік прэм’ер-міністра заклікаў пацыентаў паважліва ставіцца да нялёгкай працы дактароў, сярэдніх, малодшых медыцынскіх работнікаў. У медыцынскім асяроддзі  2017 год прапануюць лічыць годам ўзаемнай ветлівасці як з боку медыцынскіх работнікаў, так і пацыентаў

Даведка «РГ»

Дэмаграфічныя нажніцы – вобразнае выражэнне для апісання сітуацыі, калі сямротнасць перавышае нараджальнасць. Калі смяротнасць не перавысіла нараджальнасць, кажуць пра тое, што дэмаграфічныя нажніцы сціснуліся.

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце