Падатковая распавяла, хто часцей за ўсё просіць вызваліць ад падатку на дармаедства

Па апошніх дадзеных, падатак ужо заплацілі 35 тысяч чалавек.
Беларусы, якія пражываюць у Расіі, могуць атрымаць паведамленне на ўплату падатку з-за таго, што “ніводны дзяржорган не можа сказаць, колькі дзён грамадзянін пражываў у РФ”. Нагадаем, падатковая не мае інфармацыі пра тых, хто выехаў у тыя краіны, з якімі ў Беларусі адсутнічае памежны кантроль.
Каб пацвердзіць знаходжанне ў Расіі 183 дзён і больш у годзе, трэба падаць у падатковую пэўныя дакументы. Іх спіс можа адрознівацца ў залежнасці ад сітуацыі.
Да прыкладу, тым, хто ў 2015 годзе працаваў у Расіі, трэба падаць пацверджанне ад наймальніка аб тым, што спецыяліст сапраўды працаваў у кампаніі. Пры гэтым трэба пазначыць, якую працу ён выконваў і ў які перыяд.
Раней праваабаронцы распавядалі, што большасць “дармаедаў”, якія прыходзяць па юрыдычную дапамогу, – мужчыны ад 20 да 50 гадоў. Як правіла, яны працуюць у Расіі “па-чорнаму” і атрымліваюць заробак у канверце.
Па апошніх дадзеных, падатак ужо заплацілі 35 тысяч чалавек, яны пералічылі ў казну 10,5 мільёна новых рублёў. Усяго падатковая адправіла больш 440 тысяч паведамленняў на выплату падатку.
Выплаціць падатак трэба да 20 лютага.
«Наша Ніва» паводле finance.tut.by.



