weather 8° Маладзечна
weather 8° Вілейка
weather 7° Смаргонь
weather 8° Ашмяны
weather 7° Валожын
weather 8° Мядзел
weather 7° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.4279
1 долар 2.1098
100 рас.руб. 3.2157
26.01.2017 13:56 ,

Помнікі загінулым землякам, дошка ў гонар журналіста «Свабоды»: як на Вілейшчыне працуе Фонд міру

Алесь Раткевіч (справа) на суботніку ў Борках. Фота з архіва РГ.

У канцы мінулага года ў Мінску правялі канферэнцыю беларускага Фонду міру. Тут падвялі вынікі працы і ўзнагародзілі найбольш актыўных сяброў арганізацыі. Сярод узнагароджаных – жыхар Чысці, аўтар “Рэгіянальнай газеты” Алесь Раткевіч.

Фонд міру – адна з найстарэйшых грамадскіх арганізацый. Яна мае свае філіі  ў раёнах і шмат робіць для захавання гістарычнай памяці.

На Вілейшчыне дзякуючы падтрымцы фонду аднавілі брацкую магілу ў Сакалоўцы. Упарадкавалі месца, дзе ў 1943 годзе фашысты спалілі вёску Боркі.

На грошы мясцовых жыхароў у Новай Гуце адкрылі помнік у гонар загінулых аднавяскоўцаў. Дзякуючы фонду ўшанавалі памяць былога жыхара Батурына, пісьменніка, супрацоўніка радыё  “Свабода” Пётры Сыча. Цяпер у яго роднай вёсцы вісіць мемарыяльная дошка.

– Цяжка пералічыць усіх, хто далучаўся да нашых акцый, – распавядае Алесь Раткевіч. – Гэта і дарослыя жыхары вёсак, і вучні пад кіраўніцтвам настаўнікаў, работнікі прадпрыемстваў і сельсаветаў. Адны дапамагалі на суботніках, другія выраблялі мемарыяльныя дошкі, трэція дапамаглі будаўнічымі матэрыяламі.

Усё гэта, па словах Алеся Раткевіча, было на валанцёрскіх пачатках.

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце