weather -1° Маладзечна
weather -1° Вілейка
weather 2° Смаргонь
weather -1° Ашмяны
weather -1° Валожын
weather -1° Мядзел
weather 2° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.4432
1 долар 2.1666
100 рас.руб. 3.2497
27.01.2017 12:19 ,

Аляксандр Гармаза: пакуль нічога пра змену трэнера пісаць не трэба, бо рашэння няма

Фота: з суполкі ФК Маладзечна ў Кантакце.

На мінулым тыдні з’явілася інфармацыя пра тое, што Аляксандр Гармаза больш не будзе ўзначальваць каманду “Маладзечна ДЮСШ-4”.

Мы патэлефанавалі Аляксандру Пятровічу:

– Нічога не трэба пісаць. Са мной яшчэ ніхто не гаварыў. Так, для сябе я такое рашэнне прыняў. Я ўжо не малады, мне цяжка ўвесь сезон працаваць без выхадных. Я стаміўся. Я на сённяшні дзень не ведаю, ні што будзе з камандай, ні хто яе можа ўзначаліць.

Я хачу прыходзіць на стадыён, як нармальны заўзятар.

Але, паўтаруся, раней за сакавік пісаць пра тое, што Гармаза пакідае пасаду трэнера, не мае ніякага сэнсу. Не хачу пра гэта пакуль гаварыць.

Каментуйце публікацыю ў сацыяльных сетках!
               
Новае на сайце