weather 19° Маладзечна
weather 19° Вілейка
weather 20° Смаргонь
weather 19° Ашмяны
weather 20° Валожын
weather 19° Мядзел
weather 20° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.3176
1 долар 1.996
100 рас.руб. 3.1527
27.01.2017 16:02 ,

Прызначылі новага міністра аховы здароўя

Фота: nn.by.

Новым міністрам стаў Валеры Малашка. Папярэдніка Малашкі Васіля Жарко, які ўзначальваў міністэрства больш за 10 гадоў, нядаўна прызначылі віцэ-прэм'ерам.

Валеры Малашка нарадзіўся ў Гродне, скончыў у 1989 медыцынскі інстытут у Мінску і Акадэмію пры прэзідэнце.

Працаваў доктарам-інтэрнам, анестэзіёлагам-рэаніматолагам, намеснікам галоўнага доктара па лячэбных пытаннях, а пасля галоўным доктарам Магілёўскай абласной дзіцячай бальніцы.

Быў першым намеснікам начальніка і начальнікам ўпраўлення аховы здароўя Магілёўскага аблвыканкама.

Летась яго прызначылі міністрам працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь.

Ад 27 студзеня 2017 – міністр аховы здароўя Рэспублікі Беларусь.

Нагадаем, што ад 2011 года першым намеснікам міністра аховы здароўя з’яўляецца прадстаўнік нашага рэгіёна, ураджэнец Ільі, што на Вілейшчыне, Дзмітры Піневіч.

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце