weather 19° Маладзечна
weather 19° Вілейка
weather 25° Смаргонь
weather 19° Ашмяны
weather 21° Валожын
weather 19° Мядзел
weather 25° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.3272
1 долар 1.9984
100 рас.руб. 3.1481
27.01.2017 15:36 ,

Тварог з чарнаслівам і масла "Сялянскае": сустракайце лепшыя прадукты-2016 з Вілейкі

Фота: produkti-iz-kotorich.

Дзяржаўны камітэт па стандартызацыі вызначыў лаўрэатаў конкурсу "Лепшыя тавары Рэспублікі Беларусь" 2016 года, паведамілі БелТА ў прэс-службе Дзяржстандарта.

Лепшымі прызнаныя 248 тавараў, якія выпускаюцца 139 арганізацыямі краіны. Прадпрыемствам, тавары якіх маюць званне лаўрэата, уручаць дыпломы. А яшчэ яны змогуць размясціць лагатып конкурсу на таварах і іх упакоўцы, а таксама ў дакументацыі і рэкламных матэрыялах.

Сярод малочных прадуктаў у намінацыі «Харчовыя тавары» сталі прадукты Вілейскага філіяла Маладзечанскага малочнага камбіната сметанковае масла «Сялянскае»і тварожны прадукт «Вілейскі» з чарнаслівам і курагой.

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце